Спроба дзяржаўнага перавароту ў Перу — падзеі снежня 2022 года, калі прэзідэнт Перу Педра Кастылья распусціў парламент краіны праз спробу імпічменту, але не атрымаў падтрымкі і быў зрынуты.
Ход падзей 7 снежня Педра Кастылья распусціў Кангрэс праз спробу імпічменту з боку заканадаўчага органа (парламентарыі ў трэці раз вынеслі на разгляд абмеркаванне магчымага адхілення прэзідэнта ад улады ў сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыіПрезидента Перу задержали по обвинению в попытке совершения госпереворота). Кіраўнік дзяржавы неадкладна ўвёў каменданцкі час, сфарміраваў надзвычайны ўрад і склікаў Устаноўчы сход. Прэзідэнт заявіў, што Кангрэс беспадстаўна абвінаваціў яго ў здзяйсненні злачынстваў, «падарваўшы такім чынам асновы прававой дзяржавы, дэмакратыі і расстаноўкі сіл паміж заканадаўчай і выканаўчай галінамі ўлады». Ён заклікаў як мага хутчэй правесці выбары для таго, каб вызначыць новы склад парламента і ў дзевяцімесячны тэрмін выпрацаваць новую КанстытуцыюПрезидента Перу задержали по обвинению в попытке совершения госпереворота.
Гэты акт быў прызнаны апазіцыйнымі перуанскімі СМІ і палітыкамі дзяржаўным пераваротам, а шэраг палітыкаў параўнаў яго з дзеяннямі Альберта Фухіморы падчас перуанскага дзяржаўнага перавароту 1992 года. Члены ўрада прэзідэнта Кастылья сышлі ў адстаўку са сваіх пасад неўзабаве пасля абвяшчэння аб роспуску Кангрэса. таксама адхілілі дзеянні прэзідэнта.
Кастылья быў падвергнуты імпічменту ў той жа дзень і перастаў быць прэзідэнтам пасля таго, як Канстытуцыйны суд Перу адхіліў роспуск кангрэса. Нечакана палітыка затрымаліПрезидента Перу задержали по обвинению в попытке совершения госпереворота, а ўлада перайшла да віцэ-прэзідэнта Дзіны БалуартэAfter a bungled coup attempt, Peru’s president falls, The Economist, Dec 7th 2022.
Гл. таксама Канстытуцыйны крызіс у Перу (2019)
Катэгорыя:2022 год у палітыцы Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Гісторыя Перу Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:Падзеі 7 снежня