Кушы́цкія мовы — сям'я афразійскіх моў, распаўсюджаная ва Усходняй Афрыцы. У нашы дні на кушыцкіх мовах размаўляе каля 24 мільёнаў чалавек.

Згодна асноўнай гіпотэзе, кушыцкія мовы склаліся на тэрыторыі Нубіі або ў раёне паміж далінай Ніла і Чырвоным морам ужо ў канцы мезаліта — неаліце. У нашы дні падзяляюцца на некалькі асноўных галін: беджа, агау, дулай, усходнія кушыцкія, паўднёвыя кушыцкія. У 1970-я гг. заходнекушыцкія мовы былі вылучаны лінгвістамі ў самастойную сям'ю амоцкіх моў.

Большасць носьбітаў жыве ў Самалі, Эфіопіі, Эрытрэі, Джыбуці. Кушыцкія народы таксама насяляюць поўдзень Егіпта, Судан, Паўднёвы Судан, Кенію, Уганду, поўнач Танзаніі. Самалійская мова мае дзяржаўны статус у Самалі.

Спасылкі Cushitic languages Cushitic Branch The Nilotic, Bantu and Cushitic Language Groups

Катэгорыя:Афразійскія мовы Катэгорыя:Кушыты