Андрэй Мікалаевіч Казакевіч (; нар. , , Беларуская ССР) — беларускі палітолаг, доктар палітычных навук. Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», заснавальнік і старшыня Арганізацыйнага камітэта Міжнароднага кангрэса даследчыкаў БеларусіКазакевич Андрей | ThinkTanks.BY. thinktanks.by. Дата обращения: 29 января 2023., галоўны рэдактар часопісаў «Палітычная сфера»Часопіс «Палiтычная сфера» — Інстытут палітычных даследаванняў «Палiтычная сфера». palityka.org. Дата обращения: 29 января 2023. і «Belarusian Political Science Review»Андрей Казакевич (белор.). Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Дата обращения: 29 января 2023., аўтар Youtube-канала «Казакевіч. Палітыка»Казакевич. Политика — YouTube. www.youtube.com. Дата обращения: 29 января 2023..

Біяграфія

Адукацыя У 1997—2002 гадах вучыўся на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Юрыст-палітолаг». Потым, у 2002—2005 гадах вучыўся ў аспірантуры таго ж факультэта.

У 2009 годзе атрымаў ступень доктара палітычных навук (PhD in Political Science) ва Універсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе (Літва). Тэма доктарскай дысертацыі: судовая ўлада ў палітычнай сістэме Рэспублікі Беларусь.

Прафесійная дзейнасць У сферы палітычных даследаванняў пачаў працаваць на пачатку 2000-х гадоў. Сярод прафесійных інтарэсаў — знешняя палітыка Беларусі, развіццё палітычных інстытутаў і палітычнай гісторыі Беларусі і краін Усходняй Еўропы, гісторыя палітычных ідэй, судовая ўлада, знешняя палітыка, палітычнае развіццё СССР перыяду позняй Перабудовы (1988—1991).

Андрэй Казакевіч — адзін з заснавальнікаў часопіса палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Мінск, ISSN 1819-3625), з 2003 года займае пасаду галоўнага рэдактара часопіса. Часопіс публікуе навуковыя даследаванні з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Мэтай выдання з’яўляецца задавальненне патрэб шырокай акадэмічнай супольнасці ў публікацыі вынікаў тэарэтычнай і эмпірычнай навуковай дзейнасці. Хоць ніякіх заяву пра закрыццё часопіса не было, фактычна ён не выдаецца з 2016 года.

У 2006—2009 гадах займаў пасаду дырэктара бакалаўрскай праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Літва), аднак у 2009 годзе разам з іншымі маладымі выкладчыкамі ўніверсітэта прыняў удзел у страйку і сышоў з універсітэта ў знак пратэсту супраць парушэння кіраўніцтвам універсітэта акадэмічных свабод.

Пасля зыходу з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Андрэй Казакевіч у 2009 годзе стаў сузаснавальнікам і ўзначаліў Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» — беларускую даследчую і экспертную ўстанову, асновай якой стала група маладых даследчыкаў, якую аб’яднаў заснаваны раней часопіс «Палітычная сфера». Акрамя Казакевіча, заснавальнікамі інстытута таксама былі Андрэй Асадчы, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Ягораў, Аляксей Ластоўскі і іншыя. Галоўнымі мэтамі дзейнасці інстытута былі анансаваныя інтэграцыя беларускіх навукоўцаў у міжнародную акадэмічную супольнасць, фарміраванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, мадэрнізацыя выкладання палітычных дысцыплін. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Інстытута з’яўляюцца даследаванні і экспертная дзейнасць, выдавецкая дзейнасць і арганізацыя публічных мерапрыемстваў. У межах інстытута Андрэй Казакевіч як галоўны рэдактар працягнуў выдаваць часопіс «Палітычная сфера», а ў 2010 годзе заснаваў штогоднік «Belarusian Political Science Review» і таксама стаў яго галоўным рэдактарам.

У 2010 годзе Казакевіч стаў адным з заснавальнікаў міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі — штогадовага акадэмічнага і экспертнага форума даследчыкаў Беларусі, у якім прымаюць удзел больш за 500 даследчыкаў, аналітыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў. Ініцыятарамі стварэння Кангрэса таксама выступілі прадстаўнікі беларускай і літоўскай акадэмічных супольнасцяў, у прыватнасці, Інстытут «Палітычная сфера», Інстытут Вялікага Княства Літоўскага. З моманту стварэння Кангрэса Андрэй Казакевіч займае пасаду старшыні арганізацыйнага камітэта, таксама да аргкамітэта ў залежнасці ад сітуацыі і месца правядзення Кангрэса далучаюцца розныя беларускія, літоўскія, польскія арганізацыі. Як казаў Казакевіч, галоўнымі мэтамі Кангрэса з’яўляюцца стварэнне прасторы для акадэмічнай камунікацыі тых, хто прафесійна займаецца Беларуссю, а таксама імкненне зрабіць беларускую экспертную супольнасць больш згуртаванай. Пасля другога Кангрэсу ў 2012 годзе арганізацыйны камітэт заснаваў штогадовую прэмію за найлепшую навуковую публікацыю пра Беларусь у галіне сацыяльных і гуманітарных навук. «Цяпер гуманітарныя дысцыпліны знаходзяцца ў складаным становішчы. Наша задача павысіць цікавасць да гуманітарных навук, садзейнічаць папулярызацыі і палепшыць якасць публікацый», — тлумачыў неабходнасць заснавання прэміі Андрэй Казакевіч.

З 2012 года Казакевіч з’яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам (Research Fellow) Універсітэта Вітаўта Вялікага. Таксама некалькі год выкладаў у Лятучым ўніверсітэце, чытаў курс «Уводзіны ў сучасную еўрапейскую палітыку» ў Беларускім калегіюме.

У 2021 годзе стварыў Youtube-канал «Казакевіч. Палітыка», дзе ён размяшчае кароткія відэа з тлумачэннем актуальных тэм ва ўнутранай і знешняй палітыцы Беларусі, а таксама публікуе інтэрв’ю з гісторыкамі ў межах рубрыкі «Няпростая гісторыя».

Акрамя таго, Андрэй Казакевіч рэгулярна каментуе падзеі вакол Беларусі, дае інтэрв’ю беларускім і замежнымі медыя па пытаннях беларускай палітыкі. Таксама з’яўляўся пастаянным аўтарам часопісаў «Белорусский ежегодник», «Arche», «Палітычная сфера» і інш.

У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай».

Бібліяграфія Андрэй Казакевіч з’яўляецца аўтарам і суаўтарам вялікай колькасці палітычных даследаванняў, навуковых артыкулаў, публікацый і аналітычных распрацовак па тэме палітычнага развіцця Беларусі. Ніжэй прыведзены некаторыя з яго публікацый: Kazakevich, A. (2021) The Belarusian Soviet nomenklatura. A political history, 1947—1994. In Bennich-Björkman, L., & Grybkauskas, S. (Eds.). (2021). Moscow and the Non-Russian Republics in the Soviet Union: Nomenklatura, Intelligentsia and Centre-Periphery Relations (1st ed.). Routledge. https://doi.org/10.4324/9781003244608 Dryndova, O., Kazakevich, A., Radniankou, A., Shmatsina, K., Slunkin, P., Reichardt, A., … Wöllenstein, J. (2021). Four scenarios for Belarus by the end of 2022. (Policy Paper / Arbeitskreis Belarus). Berlin: Deutsch-Russischer Austausch (DRA) e.V.. https://nbn-resolving.org/urn:nbn:de:0168-ssoar-76018-3 Казакевіч, а., Мажэйка, в., Рабава, Н., Чуліцкая, т. (2021) стан і актуальныя патрэбы беларускіх даследчых цэнтраў. Shelest, A., & Kazakevich, A. (2021). Sociology of Protest in Belarus and International Assistance. Policy Brief [online] Available at: https://drive. google. com/file/d/1YgamFE0wyAD8utpzHOskgDeQwfB1XWVu/view. Kazakevich, A. (2020). Parliament: growing a new political field. Беларускі штогоднік, (1 (eng)), 36-45. Kazakevich, A. (2020). Nationaler Dialog, Vermittlung und belarusische Eliten. Belarus-Analysen, (52), 2-5. Kazakevich, A. (2019). Parliament: a period of legislative activism. Беларускі штогоднік, (1 (eng)), 33-40. Kazakevich, A. (2008) Tendencies of regional elites development in Belarus (Local elections results of 1999, 2003 and 2007). In Political Sphere № 11, 2008 ISSN1819-3625.

Крыніцы

Спасылкі Сайт Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» http://palityka.org Сайт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі https://www.icbs.by/ Youtube-канал «Казакевіч. Палітыка» https://www.youtube.com/@user-hz3fu1kv3v

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1980 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 31 студзеня Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Дактары палітычных навук