Інцыдэнт з суднам «Дай Хун Дан» — захоп паўночнакарэйскага грузавога судна «». На наступны дзень экіпаж падняў супраць захопнікаў бунт і пры падтрымцы ваеннага карабля ЗША адолеў піратаў.

Захоп 29 кастрычніка 2007 года паўночнакарэйскае грузавое судна «Дай Хун Дан» выгружалася ў сталіцы Самалі Магадыша. Нечакана на борт падняліся сем узброеных піратаў, замаскіраваных пад ахову. У рубцы кіравання і машынным аддзяленні баевікі захапілі 22 членаў экіпажа. Затым яны прымусілі карабель выйсці ў мора на 110 км на паўночны ўсход ад сталіцы і запатрабавалі выкуп у памеры 15 000 долараў ЗША.

Вызваленне На наступны дзень, атрымаўшы сігнал бедства ад судна «Дай Хун Дан», амерыканскі эсмінец падышоў да карабля. У паветра быў падняты верталёт разам са спецгрупай VBSS на борце. Адначасна паўночнакарэйскія маракі напалі на сваіх выкрадальнікаў, захапіўшы іх зброю. Паміж паўночнакарэцамі і самалійцамі пачалася перастрэлка, якая скончылася паланеннем баевікоў. У баі адзін або два пірата былі забіты, трое паранены. З боку маракоў раненні атрымалі шэсць чалавек. Траім з ім спатрэбілася медыцынская дапамога, якую аказалі амерыканскія медыцынскія работнікі.

Наступствы апублікавала артыкул, у якой выказала падзяку Злучаным Штатам за іх дапамогу і падкрэсліла паспяховае амерыкана-паўночнакарэйскае супрацоўніцтва ў вызваленні судна .

Катэгорыя:Падзеі 29 кастрычніка Катэгорыя:Падзеі 30 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2007 года Катэгорыя:Канфлікты 2007 года Катэгорыя:Пірацтва Катэгорыя:Марскія бітвы ЗША