«Акра́ец хле́ба» () — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі. У ёй паэт апісаў выпадак з жыцця з свайго бацькі.

Твор напісаны ў лістападзе 1854 г. у Барэйкаўшчыне, пасля трох месяцаў са сканчэння паэмы «Маргер». У 1855 г. «Акраец хлеба» выйшаў асобным выданнем.

Змест Лагода шмат гадоў арандоўваў невялікую вёску і прывязаўся да яе, быццма да сваёй уласнай, палюбіў мясцовы люд, і гэты люд палюбіў яго. Але ўладар вёскі, намоўлены Заборам, пастанавіў скасаваць арэнду Лагоды і аддаць вёску ў арэнду Забору. Лагода са слязамі пакідае ўбогую хатку, да якой прывязаўся, з ім развітаюцца сяляне, чакаючы са страхам новага пана. Больш пра Лагоду ня чулі, а Забору не шанцавала са збожжам, яго зямля родзіла горкім, ніхто не жадаў такога купляць.

Крытыка Тадэвуш Піні адзначаў:Гэты абразок такі прыгожы, такі мілы, якіх мала ва ўсёй нашай літаратуры.

Пераклады На рускую мову паэму пераклаў Інакенці Фёдараў (1878).

На беларускую мову гэты твор пераклаў Кастусь Цвірка.

Літаратура

Катэгорыя:Паэмы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Кнігі 1855 года Катэгорыя:Паэмы на польскай мове