Яўген Зямко (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск».

Клубная кар’ера Выхаванец «Віцебска», пасля вылету клуба ў Першую лігу перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе, калі «Віцебск» перамог у стыкавых матчах «Дняпро» і заняў яго месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў родны клуб, дзе таксама гуляў за дубль.

Сезон 2016 пачынаў у арэндзе ў «Оршы», а ў ліпені быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2016 года ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (0:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

У лютым 2017 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», аднак гуляў толькі за дубль. Застаўся ў камандзе на сезон 2018, калі «Нафтан» выбыў у Першую лігу. У жніўні 2018 года перайшоў у «Оршу», дзе на працягу двух гадоў рэгулярна гуляў у стартавым складзе.

У жніўні 2020 года перайшоў у «Мурам» з трэцяга расійскага дывізіёна. Выступаў у гэтай камандзе на працягу двух сезонаў. У ліпені 2022 года стаў іграком мазырскай «Славіі», дзе хутка стаў гуляць у стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2022 года.

У сакавіку 2023 года далучыўся да казахстанскага «Аксу». Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2023 года пакінуў клуб. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды. У асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за фарм-клуб «Тарпеда-БелАЗ-2» у Першай лізе. У ліпені 2024 года пакінуў жодзінскі клуб і стаў іграком «Мінска».

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013 дубль Дняпро 7 1 2014 дубль Дняпро 23 2 2015 дубль Віцебск 25 5 2016 (1) Д2 Орша 12 2 2016 (2) Д1 Граніт 9 0 2018 (1) Д2 Нафтан 12 0 2018 (2) Д2 Орша 12 2 2019 Д2 Орша 21 1 2020 (1) Д2 Орша 4 0 2020/21 Д3 Мурам 24 0 2021/22 Д3 Мурам 23 0 2022 (2) Д1 Славія 10 0 2023 Д1 Аксу 10 0 2024 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 0 0 2024 (1) Д2 Тарпеда-БелАЗ-2 7 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Мурам Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Аксу Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск