Андрэй Ігнатовіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Орша» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага РДВАР, у 2020 годзе выступаў за юнацкую каманду «Мінска», а ў 2021 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра». У першай палове сезона 2021 выступаў за рэзервовую каманду магіляўчан «Дняпро-Юні» ў Другой лізе, а летам быў пераведзены ў асноўную каманду, дзе стаў другім брамнікам. Дэбютаваў за магілёўскі клуб 26 верасня 2021 года ў матчы супраць «Баранавічаў» (2:2), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У сезоне 2022, пасля таго як «Дняпро» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, таксама быў рэзервовым брамнікам у асноўнай камандзе. 20 кастрычніка 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (0:2). У сезоне 2023 года быў другім брамнікам каманды ў Першай лізе.

У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2021 (1) Д3 Дняпро-Юні 7 −2 2021 (2) Д2 Дняпро 2 −4 2022 Д1 Дняпро 3 −6 2023 Д2 Дняпро 5 −11

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Орша