Сутыкненне на эфіопа-эрытрэйскай мяжы 2010 года — узброены інцыдэнт на мяжы Эфіопіі і Эрытрэі ля горада 1 студзеня 2010 года.

Сітуацыя Адносіны паміж Эрытрэяй і Эфіопіяй заставаліся напружанымі, што было выклікана пагранічнымі спрэчкамі і вайной 1998—2000 гадоў.

Незадоўга да здарэння супраць Эрытрэі ўведзены санкцыі ААН за пастаўкі зброі самалійскім баевікам і адмову вырашаць пагранічную спрэчку з суседняй Джыбуці.

Ход падзей У заяве ад 2 студзеня на сайце Міністэрства інфармацыі Эрытрэі казалася, што ранняй раніцай 1 студзеня 2010 года апалчэнцы НФВТ, адной з партый кіруючай кааліцыі Эфіопіі, распачалі паслядоўныя атакі ў раёне Заламбесы, але былі хутка адкінуты. 10 эфіопаў загінулі, двое ўзяты ў палон. У сваю чаргу , кіраўнік аддзела інфармацыі ўрада Эфіопіі, абвінаваціў афіцыйную Асмэру ў спробе схаваць напад эрытрэйскіх паўстанцаў, у выніку якога былі забіты 25 вайскоўцаў. На яго думку, урад Эрытрэі жадаў за лік канфрантацыі з Эфіопіяй адцягнуць увагу ад ўнутранага крызісу .

Катэгорыя:Падзеі 1 студзеня Катэгорыя:Студзень 2010 года Катэгорыя:Канфлікты 2010 года Катэгорыя:Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт Катэгорыя:Бітвы Эфіопіі Катэгорыя:Бітвы Эрытрэі