Каро́ўчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кароўчына.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Дрыбінскага раёна БССР, з 8 ліпеня 1931 года — Чавускага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Горацкага раёна. 24 чэрвеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Первамайскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20..
20 чэрвеня 1966 года ўтвораны зноў у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Кароўчына I у складзе 11 населеных пунктаў (Жавань Вялікая, Жавань Малая, Кароўчына I, Кароўчына II, Кароўчынская Слабодка, Палуі, Хасеўка, Чартоўшчына, Шастакі, Шатнева і Юраўка), якія ўваходзілі ў склад Первамайскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. З 29 снежня 1989 года ў складзе Дрыбінскага раёна. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Первамайскага сельсаветаРешение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Кароўчына, вёскі Жавань, Палуі, Слабодка, Сонечная, Хасеўка, Шастакі, Шатнева і Юраўка.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1032 чалавекі, з іх 90,8 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 1,6 % — украінцы.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Горацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе