Міхаіл Пятровіч Ко́валь (, с. Трошча, Чудніўскі раён, Жытомірская вобласць, Украіна — ) — урач ветэрынарнай медыцыны, вучоны. Доктар ветэрынарных навук (1972), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1953).

Працаваў у саўгасе «Новый мир» (Ленінградская вобласць, 1954—1959), Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 1959, прафесар кафедры гігіены жывёл, у 1963—1994 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне працэсаў стрававання ў рубцы ў здаровых і хворых кароў; прафілактыка захворванняў жывёл; метады нармалізацыі абмену рэчываў у сельскагаспадарчых жывёл.

Бібліяграфія Пищеварительные и обменные процессы у крупного рогатого скота при длительном скармливании свекольного жома : автореферат диссертации … доктора ветеринарных наук : 102 / Коваль М. П. — Ленинград, 1972. Фаўна и целлюлозолитическая активность микрофлоры рубца у коров : автореферат диссертации … кандидата ветеринарных наук / Коваль М. П. — Ленинград, 1959. Доврачебная помощь животным в личном хозяйстве. / М. П. Коваль, Н. И. Баламут. — Минск: Ураджай, 1985. Витамины в рационах коров. — Мн. Ураджай, 1977.

Крыніцы

Літаратура

Коваль Михаил Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 109. Міхаіл Пятровіч Коваль // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна. — Мінск, 1993. — С. 418. Поздравляем юбиляра : [Коваль Михаил Петрович] // Ветеринарная газета. — Витебск, 1996. — 1—15 января (№ 1). — С. 8. — Сведения доступны также по Интернету: http://repo.vsavm.by/bitstream/123456789/5190/1/vg-1996-1.pdf

Спасылкі Коваль Михаил Петрович // Музейный комплекс «Дорога памяти»

Катэгорыя:Дэканы біятэхналагічнага факультэта ГДАУ Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Капітаны СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны