Дубіўці () — вёска ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Байківецкай сельскай грамады.
Размешчана на правым беразе ракі Гніздзечна, за 15 км ад Цярнопаля і за 7 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Курныкы. Праз вёску працякае рака Верхавінка.
Насельніцтва
2015 год — 686 жыхароў
Гісторыя Каля Дубоўцаў выяўлены археалагічныя помнікі позняга палеаліту, ранняга жалезнага веку і чарняхоўскай культуры. Паводле адной з версій, ва ўрочышчы Манастырыска каля Дубоўцаў знаходзілася гістарычнае мястэчка Быковен, якое згадваецца ў 1214 годзе ў Галіцка-Валынскім летапісе.
Першая пісьмовая згадка — 1556 год; паводле люстрацыі галіцкага старосты Дубіўці належалі Канстанцін-Васілю Астрожскаму. Пасля яго смерці вёскай валодалі польскія магнаты Замойскія.
1569—1772 гг. — у складзе Рэчы Паспалітай. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 г. — пад уладай Габсбургскай манархіі. Ад пачатку 1782 г. сяло ўвайшло ў склад Цярнопальскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстрыі. Ад 15 чэрвеня 1810 г. да 3 мая 1815 г. аддадзена Расіі ў складзе Цярнопальскага краю. 9 чэрвеня 1815 г. пасля Венскага кангрэса вернуты Аўстрыі. Падчас Першай сусветнай вайны ад 21 жніўня 1914 г. да 25 ліпеня 1917 г. сяло знаходзіцца пад расійскай акупацыяй у складзе Цярнопальскай губерні Галіцка-Букавінскага генерал-губернатарства. З пачаткам лістападаўскага чыну ад 1 лістапада 1918 да 17 ліпеня 1919 гг. — у складзе Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Падчас польска-савецкай вайны 1920 г. ад 26 ліпеня да 21 жніўня 1920 г. сяло знаходзіцца ў складзе Галіцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 1 верасня 1921 г. уваходзіць у Цярнопальскі павет у складзе новастворанага Цярнопальскага ваяводства міжваенннай Польшчы. Ад 4 снежня 1939 г. сяло ўваходзіць у Цярнопальскую вобласць УССР. 2 ліпеня 1941 г. — 21 сакавіка 1944 гг. падчас нямецкай акупацыі ад 1 жніўня 1941 г. Вялікія Боркі — цэнтр воласці Цярнопальскага павета дыстрыкту Галічына Генерал-губернатарства Трэцяга Рэйха. Ад 8 снежня 1966 г. — сяло ўваходзіць у Цярнопальскі раён.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Цярнопальскай вобласці