Радыё Бі-Эй, Radio BA — беларуская радыёстанцыя.

Гісторыя «Радыё Бі-Эй» запрацавала ў Мінску 24 сакавіка 1993 года і стала першай прыватнай беларускай станцыяй у FM-дыяпазоне. Заснавальнікам выступіла беларуска-амерыканскае прадпрыемства «Бі Эй Інтэрнэшнл». Пачыналася як пратэстанцкае радыё, дзе рэлігійныя выступленні суседнічалі са свецкімі, але паступова рэлігійны элемент знік, і станцыя стала выключна інфармацыйна-забаўляльным. У 1990-я «Радыё Бі-Эй» было паспяховым, у 1998 годзе прадпрыемства адкрыла свой начны клуб «Юла», а ў 2000-х афіляваную радыёстанцыю «Мелодыі стагоддзя». На пачатку пандэміі COVID-19 у Беларусі прыкметна асеў рынак рэкламадаўцаў і, адпаведна, прыбытак. У лютым 2023 года спыніла вяшчанне, збанкрутавала.

Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:1993 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2023 годзе