Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч (нар. , Магілёў) — беларускі музыкант (фагот), педагог. Прафесар (1993), Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1980).

Біяграфія Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча (клас Т. С. Варашэнь). У 1967 годзе па конкурсе быў залічаны ў аркестр ДАВТ оперы і балета ў групу фаготаў.

1978—1986 — канцэртмайстар групы фаготаў ДАВТ.

1973—1986 — па сумяшчальніцтве працаваў на кафедры духавых інструментаў Белдзяржкансерваторыі.

У 1986 годзе прыняты па конкурсе на пастаянную работу ў Белдзяржкансерваторыю выкладчыкам па класе фагота.

З’яўляўся дэканам аркестравага факультэта акадэміі музыкі РБ. За перыяд працы падрыхтаваў 35 выканаўцаў па спецыяльнасці «фагот», якія працуюць у творчых калектывах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў краінах далёкага і блізкага замежжа. 18 выпускнікоў станавіліся лаўрэатамі розных конкурсаў. Найбольш яркія выхаванцы: А. Фромаў, А. Дамброўскі, А. Батальёнак, А. Мурзіч, А. Халомкін, П. Лук’янёнак, Л. Калеснеў, С. Рамановіч, А. Атрашкевіч.

Падрыхтаваў чатыры асістэнта-стажора, пяць магістрантаў.

Творчасць Супрацоўнічаў з ансамблем «Актэт драўляных духавых інструментаў» (мастацкі кіраўнік Б.Нічкоў). Гастраляваў па Расіі, Італіі, Францыі, Польшчы, Германіі, Украіне, ЗША, Літве.

Неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце журы міжнародных і нацыянальных конкурсаў.

На працягу многіх гадоў супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі — В. Солтанам, К. Літвінам, Л. Мурашкай, В. Даўгалёвым. Падчас плённага супрацоўніцтва з’явілася шмат твораў для фагота.

Узнагароды Узнагароджаны граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём імя Францыска Скарыны (2007), Ганаровым знакам акадэміі музыкі (2022).

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 315. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 104. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 105. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 546. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 506.

Спасылкі БУДКЕВІЧ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ

Катэгорыя:Дэканы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Фагатысты Беларусі Катэгорыя:Фагатысты СССР