КаляндрыЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. (праз ад — «каток», «вал») — машына для бесперапыннага фарміравання ліста палімеру, гумы, тэкстылю або паперы метадам прапускання праз яго паміж абарачальнымі валамі. У выніку каляндравання атрымліваецца палатно неабходнай таўшчыні і шырыні. Таксама каляндры выкарыстоўваюцца для нанясення малюнка, ўзору метадам . Асноўнымі характарыстыкамі каляндраў з’яўляецца лік валкоў, іх даўжыня, дыяметр і ўзаемнае размяшчэнне.
Апісанне
Геаметрыя каляндравых валкоў з’яўляецца вызначальным фактарам якасці паверхні ліста. Для абароны валаў ад зносу ўжываюць высакахуткаснае газапалымянае напыленне цвёрдых сплаваў (больш працяглая абарона) або храмаванне (больш распаўсюджана).
ў тэкстыльнай вытворчасці выкарыстоўваецца для надання тканінам шчыльнасці, гладкасці, глянцу, ціснення, малюнка ці ўзору.
Працэс каляндравання таксама выкарыстоўваецца пры вырабе тэкстыльных нацяжных столяў. Палатно з трыкатажу раўнамерна прасякнутае , сушаць, адціскаюць і надаюць неабходную таўшчыню, прапускаючы яго праз вярчальныя валы.
Прасавальныя каляндры (або сушыльна-прасавальныя каляндры) — вялікая прафесійная прасавальная машына, якая вырабляе працэсы прасавання і сушкі бялізны з дапамогай гарачага цыліндра (вала). Такі тып каляндраў з’яўляецца неад’емнай часткай любой пральні, гэтая працэдура значна скарачае час, які мог быць выдаткаваны на ручное прасаванне.
Пры працы з каляндрамі неабходна строга выконваць тэхніку бяспекі. Верагоднасць траплення чалавека ў машыну блізкая да нуля дзякуючы ахоўным планкам, пры ўздыме якіх агрэгат спыняе працу, але такія выпадкі былі і заканчваліся смяротным зыходам.
Катэгорыя:Палімеры Катэгорыя:Тэкстыльная прамысловасць Катэгорыя:Папера