Смідовіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Смідовіч.
Геаграфія Раён займае ўсходні ўчастак тэрыторыі Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, прымыкае да ракі Амур. На паўночным усходзе раён мяжуе з Хабараўскім краем, на паўднёвым усходзе — з Кітайскай Народнай Рэспублікай, на захадзе — з Бірабіджанскім муніцыпальным раёнам ЯАВ.
Плошча тэрыторыі — 5,9 тыс. км².
Катэгорыя:Раёны Яўрэйскай аўтаномнай вобласці