Георг II (; , Майнінген — , Бад-Вільдунген) — перадапошні герцаг Саксен-Майнінгенскі (1866—1914), генерал пяхоты прускай арміі. Праславіўся як мецэнат тэатральнага мастацтва, з прычыны чаго празваны «тэатральным герцагам» (Theaterherzog).

Біяграфія Прадстаўнік эрнесцінскай лініі Ветынаў, Георг быў адзіным сынам герцага Бернгарда II і Марыі Фрыдэрыкі Гесэн-Касельскай. Неўзабаве пасля нараджэння, 12 лістапада 1826 года, атрымаў тытул герцага Саксен-Гільдбурггаўзенскага. Скончыў Бонскі ўніверсітэт.

20 верасня 1866 года яго бацька вымушаны быў адрачыся ад прастола на карысць сына пасля паражэння герцагства ў аўстра-прускай вайне. У адрозненне ад бацькі Георг падчас вайны заставаўся верным Прусіі і быў узведзены ў званне генерал-лейтэнанта прускай арміі.

У час Франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў герцаг камандаваў дзвюма дывізіямі майнінгенскіх салдат у складзе германскай арміі. Ён прыняў удзел у большасці бітваў вайны і ўвайшоў у Парыж разам з Вільгельмам I, з якім быў у сяброўскіх адносінах.

Пасля Франка-прускай вайны Георг сур’ёзна захапіўся тэатрам. Яго прыдворны тэатр меў шырокую вядомасць у Еўропе і аказаў уплыў на тэатральнае мастацтва. Сам герцаг, маючы шырокія веды па гісторыі мастацтва, асабіста займаўся рэжысурай і пастаноўкай гістарычна дакладных сцэн, а таксама стварэннем касцюмаў і дэкарацый. Разам з тэатрам ён гастраляваў па ўсёй Еўропе.

Таксама захапляўся батанікай і стварыў батанічны сад пры сваёй віле («Карлота») на беразе возеры Кома.

Сям’я Георг упершыню жаніўся 18 мая 1850 года ў Шарлотэнбургу з прынцэсай Шарлотай Фрыдэрыкай Прускай, старэйшай дачкой прынца Фрыдрыха Генрыха Альбрэхта. У гэтым шлюбе нарадзіліся чацвёра дзяцей:

Бернгард III (1 красавіка 1851 — 16 студзеня 1928), герцаг Саксен-Майнінгена, стаў спадчыннікам бацькі Георг Альбрэхт (12 красавіка 1852 — 27 студзеня 1855) Марыя Лізавета (23 верасня 1853 — 22 лютага 1923) сын (29 сакавіка 1855 — 30 сакавіка 1855)

Шарлота памерла пры нараджэнні чацвёртага дзіцяці. 23 кастрычніка 1858 года Георг ажаніўся другі раз, яго выбранніцай стала Феадора, дачка Эрнста I, князя Гогенлоэ-Лангенбурга. У гэтым шлюбе нарадзіліся трое дзяцей:

Эрнст Бернгард Віктар Георг (27 верасня 1859 — 29 снежня 1941) Фрыдрых Ёган Бернгард Герман Генрых Морыц (12 кастрычніка 1861 — 23 жніўня 1914) Віктар (14 мая 1865 — 17 мая 1865)

У студзені 1872 года Феадора захварэла на шкарлятыну і памерла праз месяц. 18 сакавіка 1873 года Георг ажаніўся трэці раз, з былой актрысай Элен Франц. Гэты марганатычны шлюб вельмі ўгневаў кайзера Вільгельма I, хоць германская грамадскасць падтрымала герцага.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Герцагі Саксен-Майнінгена Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Германіі Катэгорыя:Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага Катэгорыя:Пахаваныя ў Майнінгене