Стату́тны капіта́л — вызначаная дагаворам аб стварэнні і замацаваная статутам акцыянернага таварыства сума зыходнага капіталу, якая неабходна для пачатку дзейнасці.

Статутны капітал утвараецца за кошт грашовых сродкаў, атрыманых ад продажу акцый, прыватных капіталаў заснавальнікаў, дзяржаўных сродкаў і стварае матэрыяльную, грашовую, навукова-тэхнічную, інфармацыйную асновы дзейнасці таварыства. Узнос у статутны капітал можа быць грашовы, маёмасны, у форме аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (патэнты, ліцэнзіі, праекты). Адлюстроўваецца ў пасіве балансу ў першапачатковай вартасці.

Гл. таксама Статутны фонд

Літаратура

Уставный капитал (фонд) // Большой юридический словарь. / А. Я. Сухарев, В. Е. Крутских, А. Я. Сухарева.— М.: Инфра-М, 2003.

Спасылкі Зачем нужен уставный капитал в ООО // Тинькофф Журнал ОНИЩЕНКО Віктор Статутний капітал підприємства // Тижневик «Головбух» Статутны капітал // Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Статутны фонд // Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Капітал Катэгорыя:Карпаратыўнае кіраванне