Аліяга () — рака ў Адэскай вобласці Украіны, упадае ў возера Кытай. Даўжыня 65 км.
Бярэ пачатак з балкі за 4 км на паўднёвы захад ад пас. Тарутынэ. Даліна шырокая (да 2,8 км), са старыцамі. Рэчышча звілістае, шырынёй 8-12 м. Нахіл ракі 1,8 м/км.
Жыўленне мяшанае. Характэрны вясновыя і летнія паводкі; улетку часта перасыхае. Ледастаў няўстойлівы.
Вада горка-салёная, непрыдатная для піцця.
Створаны невялікае вадасховішча і сажалкі.
Літаратура Прокопенко С. С. Аліяга // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 1 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989.
Катэгорыя:Басейн Дуная Катэгорыя:Рэкі Адэскай вобласці