Аперацыя «Каверы» (хіндзі: कावेरी, : Kaaveree, . «рака ») — аперацыя ўрада Індыі па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Вываз індыйскіх грамадзян пачаўся на фоне сутыкненняў паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала.
Перадгісторыя Баявыя дзеянні ў Судане ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.
Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума, адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.
Падчас баёў тысячы індыйцаў затрымаліся ў сталічным Хартуме. Каля 500 грамадзян краіны трапілі ў горад Порт-Судан. Усяго ў краіне на той момант знаходзілася 4000 грамадзян Індыі.
Правядзенне Улады, каб выратаваць суайчыннікаў, накіравалі два ваенных транспартніка Lockheed C-130 Hercules і ваенны карабель . Пазней стала вядома, што падключаны таксама .
25 красавіка па моры на INS Sumedha было вывезена 278 індыйцаў. У наступны час эвакуацыя працягвалася па паветры.
У ноч з 27 на 28 красавіка з Вадзі-Саідна выляцеў C-130J з 121 інцдыйцам. Рэйс быў небяспечным, бо ў гэтым раёне вяліся баявыя дзеянні (пазней тут трапіць пад абстрэл турэцкі самалёт). Борт ляцеў без агнёў узлётна-пасадачнай паласы на зямлі і без навігацыйных сродкаў пасадкі. Набліжаючыся да паветранай гавані, пілоты выкарыстоўвалі свае бартавыя электрааптычныя і інфрачырвоныя датчыкі, каб пераканацца, што ўзлётна-пасадачная паласа вольная ад перашкод і паблізу няма варожых сіл. Пры пасадцы рухавікі самалёта працягвалі працаваць, пакуль восем узброеных камандас дапамагалі пагрузіць людзей. Узлёт з Вадзі-Саідна ажыццяўляўся з дапамогай прыбораў начнога бачання.
Цалкам за 28-га чысла вывезена 754 грамадзян Індыі. Сярод выратаваных — супрацоўнік французскай дыпмісіі, а таксама яго сям’я.
2 мая праведзена эвакуацыя 231 індыйца.
4 мая Індыя завяршыла эвакуацыю прадстаўнікоў племя хакі-пікі з штата Карнатака. Эвакуіраваныя былі размешчаны ў школе ў Порт-Судане, а затым адпраўлены самалётам у Джыду. 5 мая апошні самалёт ВПС Індыі вярнуўся дадому з 47 пасажырамі. Было абвешчана аб заканчэнні аперацыі.
Катэгорыя:Эвакуацыі Катэгорыя:Красавік 2023 года Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане Катэгорыя:Май 2023 года Катэгорыя:2023 год у Індыі Катэгорыя:Небаявыя ваенныя аперацыі