11 красавіка 2023 года ВПС М’янмы нанеслі серыю авіяўдараў па вёсцы Пазічжы. Мэтай атакі стаў офіс ваенізаванай арганізацыі «Народныя сілы абароны», створанай пасля ваеннага перавароту 2021 года апазіцыйным Урадам нацыянальнага адзінства.
Пазічжы (таксама Пазіджы) — невялікая фермерская вёска на 233 хатнія гаспадаркі, размешчаная ля горада Мандалай (рэгіён Сікайн), аплоце паўстанцаў.
Перадгісторыя 1 лютага 2021 года ўзброеныя сілы М’янмы здзейснілі ваенны пераварот і зрынулі ўрад на чале з Нацыянальнай лігай за дэмакратыю. Неўзабаве пасля гэтага вайскоўцы стварылі хунту, Дзяржаўны адміністрацыйны савет (ДАС), і абвясцілі ў краіне надзвычайнае становішча. У адказ цывільныя асобы па ўсёй краіне зладзілі маштабныя акцыі пратэсту, каб супрацьстаяць вайсковаму перавароту.
Да мая 2021 года канфлікт перарос у грамадзянскую вайну.
У пачатку красавіка 2023 года ўрадавая арміі М’янмы пачала наступленне ў рэгіёне Сікайн, каб запалохаць і здушыць мясцовую апазіцыю, спальваючы вёскі і здзяйсняючы набегі, праводзячы пакаранні смерцю сельскіх жыхароў і выганяючы тысячы людзей з іх дамоў.
Авіяўдар 11 красавіка 2023 года ў Пазічжы адбылося ўрачыстае адкрыццё адміністрацыйнага офіса «Народных сіл абароны», на якім сабралося больш за 800 жыхароў вёскі. Гэта падзея супала з трэцім днём святкавання бірманскага Новага года. Падчас мерапрыемства знішчальнік JF-17 нанёс па вёсцы авіяўдар. Неўзабаве пасля гэтага над насялённым пунктам праляцеў верталёт, зрабіўшы бязладны абстрэл цэляў на зямлі. Пазней, у 17:23, верталёт Мі-35 нанёс яшчэ адзін удар па вёсцы Пазічжы.
У выніку авіяўдараў загінула не менш за 165 мірных жыхароў і яшчэ 30 атрымалі раненні, многія з ахвяр былі жанчынамі і дзецьмі. Дзіцячыя ахвяры склалі 34 загінулымі. Адзначалася, што многія целы было немагчыма апазнаць. Кожная сям’я ў вёсцы страціла ад 2 да 4 чалавек.
Рэакцыя
Міжнародная Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш рашуча асудзіў напад і запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці вінаватых.
13 красавіка Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі выступіла з заявай, у якой асудзіла напад, заявіўшы, што «ўсе формы гвалту павінны быць неадкладна спыненыя, асабліва прымяненне сілы супраць грамадзянскіх асоб». Сваё асуджэнне выказалі таксама ўрады Японіі і Тайваня.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША выказаў глыбокую заклапочанасць з нагоды авіяўдараў і заклікаў урад М’янмы пакласці канец гвалту«Burma Regime Airstrikes».
Amnesty International заклікала да міжнароднага прыпынення імпарту авіяцыйнага паліва ў М’янму.
Унутраная Увечары таго ж дня прадстаўнік хунты, генерал-маёр Зо Мін Тун), пацвердзіў правядзенне бамбардзіроўкі, але не паведаміў колькасць ахвяр.
Урад нацыянальнага адзінства загадаў прыспусціць сцяг Народных сіл абароны ў памяць аб ахвярах паветраных нападаў.
Прадстаўнічы камітэт Асамблеі Саюза выступіў з заявай, у якой папярэдзіў, што, калі міжнародная супольнасць не распачне рашучых дзеянняў супраць «тэрарыстычнай арміі, незлічоная колькасць бірманскіх грамадзян будзе працягваць гінуць».
Міністэрства абароны УНА заявіла, што паветраны ўдар па вёсцы ўяўляе сабой ваеннае злачынства.
Дзяржаўны кансультатыўны савет кая заявіў, што «тэрарыстычны ваенны савет займаецца масавымі паветранымі забойствамі, накіраванымі супраць грамадзянскіх асоб», і падкрэсліў неабходнасць узгодненых намаганняў «для барацьбы з ваеннай дыктатурай з усёй сілай, каб хутка пакласці канец яе кіраванню».
Зноскі
Катэгорыя:Красавік 2023 года Катэгорыя:Падзеі 11 красавіка Катэгорыя:Бамбардзіроўкі