Ма Кэ (; 1971, Чанчунь) — кітайская мадэльер, першай з кітайскіх куцюр’е паказала свае ўзоры ў Парыжы і Лондане, атрымала сусветнае прызнанне.
Біяграфія Скончыла школу тэкстыльных тэхналогій Сучжоўскага ўніверсітэта (1992), затым вучылася ў Лондане ў .
Ёй належаць дзве гандлёвыя маркі: гатовага адзення EXCEPTION, створаная ў 1996, і высокай моды WUYONG, якая існуе з 2006. Заснавала кампанію Mixmind Art & Design Co, Ltd, якая базуецца ў Гуанчжоу. Выкарыстоўвае традыцыйныя кітайскія тэхнікі ручной працы, ткацтва і вышыўкі, у прыватнасці — традыцыі народа (Паўднёвы Кітай). Разам з тым, па-наватарску прымяняе нетрадыцыйныя матэрыялы накшталт брызента, «знойдзеныя рэчы», уключаючы старыя, і т. п.
У цяперашні час працуе ва ўласнай студыі ў Чжухае (правінцыя Гуандун).
Кніга
Ma Ke point one. Hong Kong: MAP Book Publishers, 2005
Вядомасць і прызнанне На Шанхайскім міжнародным фестывалі моды 2005 была прызнана лепшым мадэльерам новага пакалення. Паказвала свае працы на Шэньчжэньскай біенале горадабудаўніцтва і архітэктуры (2005), У Нацыянальным мастацкім музеі Кітая (2009). У 2007 — першай сярод кітайскіх мадэльераў — была запрошаная на Парыжскі тыдзень моды. У 2008 была госцяй Французскай федэрацыі куцюр’е. У тым жа годзе ўдастоена ў Нідэрландах .
Яе своеасаблівая філасофія адзення (як прынцыповай анты-моды), праца над мадэлямі от-куцюр і іх арыгінальны (без выкарыстання подыума) паказ пад агульнай назвай WUYONG (Бескарыснае) ў парыжскім Пале-Раялі (2007, пастаноўка ) сталі цэнтральным эпізодам аднайменнага дакументальнага фільма , які атрымаў прэмію Венецыянскага МКФ у праграме Гарызонты (2007, ). У 2009 шоў Бескарыснае было прадстаўлена ў лонданскім Музеі Вікторыі і Альберта.
Спасылкі
Афіцыйны сайт кампаніі Mixmind Art & Design Co
Катэгорыя:Мадэльеры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Постаці Кітая