thumb|300px|Тыфліскі павет

Тыфліскі павет () — адміністрацыйная адзінка ў Тыфліскай губерні Расійскай імперыі і Грузінскай ССР. Павятовы горад — Тыфліс.

Гісторыя Тыфліскі павет у складзе Грузінскай губерні быў утвораны ў 1801 годзе ў выніку далучэння Картлі-Кахецкага царства да Расіі. У 1840 годзе павет — у складзе Грузіна-Імерэцінскай губерні, з 1846 года — у Тыфліскай губерні. У 1880 годзе з часткі Тыфліскага павета вылучаны Барчалінскі павет.

У 1918 годзе павет разам з Тыфліскай губерняй увайшоў у склад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1929 годзе скасаваны з перадачай тэрыторыі ў Тыфліскую акругу.

Насельніцтва Па выніках першага ўсеагульнага перапісу 1897 года насельніцтва павета склала 234 632 жыхары (137 849 мужчын, 96 783 жанчыны), пісьменных — 90 333 чал. ці 38,5 %. У павятовым горадзе Тыфліс — 159 590 чал.

Нацыянальны склад Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года: Грузіны — 80 293 чал. (34,22 %), Армяне — 57 933 чал. (24,69 %), Велікарусы (рускія) — 51 775 чел. (22,07 %), Татары (азербайджанцы) — 13 764 чал. (5,87 %), Немцы — 5417 чал. (2,31 %), Палякі — 4918 чал. (2,10 %), Грэкі — 4554 чал. (1,94 %), Маларусы (украінцы) — 3450 чал. (1,47 %), Яўрэі — 3336 чал. (1,42 %),

Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 50 сельскіх праўленняў .

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Кавказский календарь на 1910 год.: 65-й год, ч. 1 / под ред. В. В. Стратонова. - . - VIII, 928 с. : ил. Кавказский календарь на 1910 год : 65-й год. Ч. 2. - . - 363 с., 878 стб. разд. паг., 2 л. карт

Катэгорыя:Паветы Тыфліскай губерні