Вячаслаў Іосіфавіч Сто́ма (нар. ) — беларускі пісьменнік-натураліст і публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Несутычы (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам, у рыбнай гаспадарцы.

Творчасць У друку пачаў выступаць у 1974 годзе. Аўтар зборнікаў прозы, публіцыстыкі, навукова-папулярных твораў. Піша для дзяцей. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года.

Сярод апублікаванага: Щедрость голубого гектара. — Мн., 1990; На воўчых сцежках: Запіскі паляўнічага і даследчыка. — Мн.: Выд-ва ЦК КП Беларусі, 1991. — 1038 экз. (Бібліятэка часопіса «Маладосць»; 5(35)); У глыбінках адвечнага бору. — Мн.: Ураджай, 1991. — 118, с. ; 16 см. — 11 400 экз. — ISBN 5-7860-0509-7; Гаспадар таямнічых віроў: апавяданні, замалёўкі: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Вячаслаў Стома; [мастак Г. В. Шапялевіч] — Мн.: Юнацтва, 1992. — 196 с. : іл. ; 20 см. — ISBN 5-7880-0720-8; Прыгоды з жыцця прыроды: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Грамыка В. І., Стома В. І. — Мінск: Беларусь, 2003. — 262, с. — л. каляр. іл. У нерушы дзікай прыроды: аповесці, апавяданні, замалёўкі: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Мастак Званароў А. Г. — Мн.: Юнацтва, 2001. — 380, с. ; 21 см. — ISBN 985-05-0422-6. У нерушы дзікай прыроды: аповесці, апавяданні, замалёўкі: [для сярэдняга школьнага ўзросту] — Мінск: Беларусь, 2017. — 333, с. ; 22 см. — 20 518 экз. (Школьная бібліятэка) — ISBN 978-985-01-1221-7; Тайны жывёльнага свету (1989, разам з Э. Р. Самусенкам).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі З-пад салоўчынага крыла. Адзiн прафесар параiў Вячаславу Стому чытаць Прышвiна, Бiянкi… // «СБ. Беларусь сегодня»

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі