Крэтон () — шчыльная жорсткая баваўняная тканіна з афарбаваных у розныя колеры нітак, якія даюць геаметрычны арнамент (клеткі або палосы). Нітка асновы крыху таўсцейшыя за ніткі ўтка. Часам натуральны малюнак тканіны дапаўняўся арнаментам, выкананым па тэхніцы набіванка.
Гэтая тканіна вядомая з XVIII стагоддзя. Ішла на абіўку мэблі, драпіроўкі, для фіранак, выкарыстоўвалася для абклейвання сцен. Часам з крэтону выраблялася верхняе адзенне.
Зараз крэтон таксама выкарыстоўваюць для вырабу пасцельнай бялізны, чахлоў для мэблі, чахлоў для аўтамабільных сядзенняў.
Паходжанне назвы Паходжанне назвы дакладна невядома: некаторыя крыніцы ўзводзяць назву тканіны да імя ткача Поля Крэтона (Paul Creton). Магчыма таксама паходжанне ад геаграфічнай назвы — альбо ад мясцовасці Куртон ()Étymologie obscure dans le Trésor de la langue française informatisé., альбо ад мястэчка ці вёскі Крэтон (, цяпер у складзе камуны ) ў Нармандыі, на поўначы Францыі.
Вядомыя прыклады выкарыстання Крэтон быў папулярны ў Расійскай імперыі ў XIX стагоддзі.
На імператарскай яхце «» сцены ў жылых каютах абліцоўваліся цісненай скурай або абцягваліся крэтонам. У ў Царскім Сяле крэтонам былі абцягнутыя сцены ў пакоях дачок Мікалая I — , і Семёнова Г. В. Царское Село: знакомое и незнакомое. — М.: ЦентрПолиграф, 2009 г..
Літаратура Андреева Р. П. Кретон // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 220. — ISBN 5-86617-030-2. Беловинский Л. В. Кретон // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 325. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
Кирсанова Р. М. Кретон // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 128. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.
Катэгорыя:Баваўняныя тканіны