Лешуконскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Лешуконская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Лешуконскае.

Геаграфія Лешуконскі раён размешчаны на паўночным усходзе Архангельскай вобласці і адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы. Мяжуе на поўначы з Мязенскім раёнам, на захадзе з Пінежскім раёнам, на ўсходзе з Усць-Цылемскім раёнам Рэспублікі Комі, на поўдні з Удорскім раёнам Рэспублікі Комі.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Архангельскай вобласці