Святлана Вячаславаўна Гуткоўская (нар. 6.9.1959, г. Какшэтаў, Казахстан) — беларуская вучоная-фалькларыст, балетмайстар. Кандыдат філалагічных навук (1994), дацэнт (2000). Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1998)Гуткоўская, Святлана Вячаславаўна (кандыдат філалагічных навук ; фалькларыстыка ; харэаграфія ; род. 1959).

Біяграфія

Скончыла Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць «Культурна-асветная работа», кваліфікацыя «Культасветработнік, кіраўнік харэаграфічнага калектыва», 1982), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць «Фалькларыстыка», 1993).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (у 1982—1983 — галіновая навукова-даследчая лабараторыя беларускай танцавальнай творчасці, малодшы навуковы супрацоўнік; факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, з 1998 — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: харэаграфічны фальклор; харэаграфічнае мастацтва; методыка выкладання харэаграфічных дысцыплін у вышэйшай школе.

Бібліяграфія

Народная танцавальная культура беларускага Падняпроўя : дысертацыя .. кандыдата філалагічных навук : 10.01.09 : абаронена 15.04.1994 : зацверджана 00.00.1994 / Гуткоўская Святлана Вячаславаўна. — Мінск, 1993.

Узнагароды Медалі Францыска Скарыны (2011), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010), ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2010).

Літаратура

Гуткоўская Святлана Вячаславаўна / Ю. М. Чурко // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 393. Гуткоўская Святлана Вячаславаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 321.

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Балетмайстры Беларусі