Аляксандр Ніканоравіч Герасімовіч (нар. 1939) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай электратэхнікі, электраэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1997)Герасімовіч, Аляксандр Ніканоравіч (доктар тэхнічных навук; электратэхніка; энергетыка; нар. 1939).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (энергетычны факультэт, 1961; аспірантура, 1965).

Працаваў на Полацкай ЦЭС-2 (1961—1963, інжынер), у Беларускім філіяле Дзяржаўнага навукова-даследчага электратэхнічнага інстытута імя Г. М. Кржыжаноўскага Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР (1965—1969, інжынер, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1970, прафесар кафедры «Электрычныя станцыі»).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: краявыя задачы тэхнічнай электрадынамікі.

Бібліяграфія

Приближенные методы определения электромагнитных характеристик токоведущих систем и проводящих конструкций электроустановок : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.09.05 / Герасимович Александр Никанорович. ― Санкт-Петербург, 1993. Исследование оптимального распределения нагрузок между котлоагрегатами с учетом их реального состояния : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 271 / А. Н. Герасимович. ― Минск, 1968.

Літаратура

Герасімовіч Аляксандр Ніканоравіч / А. І. Болсун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. Герасимович Александр Никанорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 5. Герасимович Александр Никанорович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 40. Герасімовіч Аляксандр Ніканоравіч // Памяць : Слуцкі раён. Слуцк. — Мінск, 2000. — С. 444.

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі