Магі́ла ўдзе́льнікаў паўста́ння 1863—1864 гадо́ў — помнік паўстанцам, якія загінулі ў баі пад Ласасінам 24 мая 1863 года. Ахоўваецца дзяржавай.

Мінуўшчына года адбылася жорсткая сутычка аддзела пад кіраўніцтвам пружанскага шляхціца Улодка «Шчаснага» з расійскім войскам ля вёскі Ласасін. Паўстанцы пацярпелі цяжкія страты: 40 чалавек забітымі. Валерый Урублеўскі з часткай аддзела здолеў вырвацца з акружэння. Пасля бою казакі налічылі на адным левым флангу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.

У гонар паўстанцаў, палеглых у бітве, мясцовыя жыхары паставілі на месцы пахавання 40 жаўнераў ва ўрочышчы Гантарыя драўляны крыж. Улады міжваеннай Польшчы ў 1928 годзе паставілі на гэтым месцы замест сатлелага крыжа гранітны помнік з выбітым надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» ().

З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. За нямецкім часам на магіле быў пастаўлены драўляны крыж, але ў хуткім часе партызаны спілавалі і яго.

У 1989 годзе група энтузіястаў (настаўнік з Клепачоў Мікалай Пянка, вясковец з Ласасіна Якуб Заяц) з дапамогай краязнаўцаў з Ружанаў (Аляксандр Пракапеня і Юрый Малышэўскі) і Пружанаў (Генадзь Сарока, Язэп Машкала, Іван Здановіч) знайшлі і аднавілі помнік. Матэрыяламі і транспартам дапамаглі Пружанская ПМК і радыёзавод. Аднак у 1998 годзе помнік быў расстраляны з верталёта (побач знаходзіцца ваенны палігон). Чарговы раз помнік адноўлены ў 2000 годзе, 8 кастрычніка таго ж года адбылося ягонае ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне з удзелам каталіцкага святара з Ружанаў Януша і праваслаўнага айца Уладзіміра з Варанілавічаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Паўстанне 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Ласасін Катэгорыя:Славутасці Пружанскага раёна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пружанскага раёна Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Беларусі Катэгорыя:Помнікі Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Могілкі Беларусі