Стрыжнёвая машы́на — машына для вырабу ліцейных стрыжняў. Адзін з асноўных сродкаў ліцейнай вытворчасці.
Асноўны тэхналагічны працэс ушчыльненне стрыжнёвых сумесей у спецыяльных стрыжнёвых скрынках. Па спосабу ўшчыльнення падзяляюцца на пескадуўныя, пескастрэльныя, пескамётныя, прэсавыя, устрэсвальныя. Таксама існуюць муштучныя стрыжнёвыя машыны. Пескамётныя, прэсавыя, устрэсвальныя стрыжнёвыя машыны падобныя да адпаведных фармовачных машын.
Пескадуўная стрыжнёвая машына — для вырабу пясчаных стрыжняў шляхам падачы з трубаправода ў рэзервуар са стрыжнёвай сумессю сціснутага паветра, захапляючага яе ў стрыжнёвую скрынюГОСТ 18111-93. Оборудование технологическое для литейного производства. Термины и определения..
Пескастрэльная стрыжнёвая машына — для вырабу пясчаных стрыжняў шляхам падачы хуткадзейнічаючым клапанам з рэсівера ў рэзервуар-гільзу са стрыжнёвай сумессю праз вялікую колькасць адтулін у сценках гільзы сціснутага паветра, захапляючага сумесь у стрыжнёвую скрыню.
Муштучная стрыжнёвая машына — для вырабу стрыжняў шляхам выціскання стрыжнёвай сумесі праз муштук пэўнай формы.
Асноўная частка прэсавых машын — прэсавы механізм з пнеўматычным або гідраўлічным прыводам.
Рабочы орган устрэсвальных машын — рабочы стол, які падымаецца рухавіком і, падаючы на станіну, ушчыльняе сумесь у стрыжнёвай скрынцы.
Крыніцы
Літаратура
ГОСТ 18111-93. Оборудование технологическое для литейного производства. Термины и определения.
Спасылкі Новые технческие решения при создании стержневых машин для изготовления стержней по технологии Cold-box-amin // Литейное производство, № 1 (45), 2008
Катэгорыя:Абсталяванне Катэгорыя:Ліццё