Allocasuarina — дрэва; род сямейства . Расце ў паўднёвай частцы Аўстраліі.
Батанічнае апісанне
Вядомыя доўгімі, сегментаванымі галінкамі, званымі клададэс, якія нагадваюць сасновыя іголкі, хоць фактычна гэта кветкавая расліна. Самі лісты рэдукаваны да невялікіх лускавінак, якія ахопліваюць кожны сустаў галінкі. Клададэсы, якія ўпалі на зямлю, фармуюць на глебе шчыльнае, мяккае покрыва, які прадухіляе рост падлеску.
Іншая характэрная асаблівасць — калючая «шышка» памерам з жолуд, але структурай больш падобная на шышку хвойных.
Распаўсюджанне і экалогія Як і ў бабовых, карані гэтай расліны валодаюць вузламі, якія змяшчаюць сімбіятычныя азотфіксафальныя бактэрыі, што разам з высокай прыстасоўвальнасцю да засухі дазваляе прадстаўнікам роду квітнець на вельмі дрэннай глебе і ў паўзасушлівых абласцях. З-за здольнасці развіваць магутныя каранёвыя сістэмы на дрэнных або пясчаных глебах гэты від часта выкарыстоўваюць для фіксацыі дзюнаў або глебы ў зонах эрозіі.
Прадстаўнікі роду таксама выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны, хоць шчыльнае покрыва апалай «ігліцы» можа стаць вялікай непрыемнасцю.
Яны гаршэй за эўкаліпты вытрымліваць лясныя пажары.
Акамянеласці блізкіх відаў былі знойдзены ў пластах, якія адносяцца да часу Гандваны.
Прымяненне Цвёрдая драўніна і добрая тэкстура робяць гэтыя дрэвы папулярнымі для сталярных вырабаў.
Драўніна вядомая як цудоўныя дровы, паколькі яны згараюць з невялікай колькасцю попелу.
Віды Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 61 від:
Allocasuarina glareicola — endangered species listing Department of Environment & Conservation (NSW). Retrieved 2007-01-23.
Allocasuarina littoralis www.organicmatters.com.au. Retrieved 2007-01-23.
Allocasuarina portuensis Department of the Environment and Heritage. Retrieved 2007-01-23.
Allocasuarina verticillata Windmill Outback Nursery, 2003-03-13. Retrieved 2007-01-23.
Крыніцы
Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Букакветныя