Наталля Уладзіміраўна Казлоўская (дзявочае прозвішча Супруновіч; нар. 8 красавіка ?, г. Чэрвень, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі і гістарыяграфіі палітычнай эліты Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (2001), дацэнт.

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.

Скончыла ў 1994 годзе факультэт гісторыі і культуры ГрДУ імя Я. Купалы, у 1999 годзе — аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы.

З 1999 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчык, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, намеснік дэкана факультэта гісторыі і сацыялогіі, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, дацэнт гэтай кафедры, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі.

Скончыла дактарантуру БДУ. У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхта беларускіх зямель Вялікага княства Літоўскага (расійская дарэвалюцыйная і савецкая гістарыяграфія і крыніцазнаўства праблемы)».

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: сацыяльная гісторыя, гісторыя шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія гісторыі шляхты Вялікага Княства Літоўскага, тэорыя і метадалогія гістарычнай навукі.

Узнагароды Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010).

Бібліяграфія История религии : хрестоматия. Минск, 2012. Новая история стран Европы (XVI—XVIII в.): учебно-методическое пособие. Гродно, 2002. с Удзел у калектыўных працах Народы и культуры славянского мира Восточной Европы в исторической ретроспективе (Беларусь, Украина, Россия, Польша): сборник научных статей. Гродно, 2020. Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 1. Гродна, 2019. Гістарыяграфія і крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі: традыцыі і навацыі: зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2018. Беларусь, Расія, Украіна: дыялог народаў і культур. Гродна, 2013. Смена парадигм в историографии XIX — начала XXI вв.: сборник научных статей. Гродно, 2012. Стэфан Баторый у гістарычнай памяці народаў Усходняй Еўропы. Гродна, 2004.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Козловская Наталья Владимировна

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся 8 красавіка Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага