«14+: Працяг» () — расійскі рамантычны фільм 2023 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі , Вольга Азалапіня, Паліна Гухман і Ульяна Васьковіч.
Прэм’ера фільма адбылася 26 красавіка 2023 года на Маскоўскім кінафестывалі, 11 мая карціна выйшла ў шырокі пракат.
Сюжэт Гісторыя сталення Лёшы, якому споўнілася 18 гадоў. Ён сустракае яркую і адкрытую Насцю, якая пераварочвае яго звыклы свет, але ўсё яшчэ ўспамінае сваё першае каханне Віку. Ён становіцца дарослым, а праблемы — больш сур’ёзнымі. Але, як і раней, справіцца з жыццёвымі складанасцямі і адказаць на ўсе пытанні аб каханні, сям’і і абавязку Лёша павінен самастойна.
Акцёрскі склад
Вытворчасць Фільм «14+» атрымаў вялікую папулярнасць, у тым ліку на платформе YouTube. Калі ў сакавіку 2020 года колькасць праглядаў фільма на гэтым рэсурсе пераадолела мяжу ў 100 мільёнаў, рэжысёр заявіў аб намеры зняць сіквэл.
Зноскі
Спасылкі (на 20.06.2023) 14+: Працяг на сайце «КиноПоиск» (на 20.06.2023)
Катэгорыя:Фільмы Расіі 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Расіі Катэгорыя:Рамантычныя фільмы Катэгорыя:Моладзевыя фільмы Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фільмы пра Маскву Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Андрэя Зайцава