Рыгор Міхайлавіч Козінцаў (; 9 (22) сакавіка 1905,  — , ) — савецкі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, педагог; народны артыст СССР (1964). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх (1941, 1948) і Ленінскай (1965) прэмій.

Біяграфія Вучыўся ў Вышэйшых мастацкіх майстэрнях АМ у Петраградзе. Адзін з арганізатараў творчай майстэрні «Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра» (ФЭКС, 1921). З 1924 года на кінастудыі «Ленфільм». З 1922 года выкладаў у ФЭКС, Ленінградскім інстытуце сцэнічных мастацтваў, у 1941-64 гадах прафесар Усесаюзнага дзяржаўніага інстытута кінематаграфіі.

Імкненнем да пошукаў вострай новай кінематаграфічнай выразнасці вылучаюцца нямыя фільмы «Шынель» (1926, паводле М. Гогаля), «Новы Вавілон» (1929, абодва з Леанідам Траўбергам). Грамадзянскім пафасам прасякнута кінатрылогія «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Выбаргская старана» (1939, усе з Леанідам Траўбергам).

Ставіў біяграфічныя фільмы: «Пірагоў» (1947), «Бялінскі» (1953). Экранізаваў трагедыі Уільяма Шэкспіра «Гамлет» (1964, Ленінская прэмія 1965) і «Кароль Лір» (1970), раман Мігеля Сервантэса «Дон Кіхот» (1957).

Паставіў у ленінградскіх тэатрах «Кароль Лір» (1941), «Атэла» (1943), «Гамлет» (1954) Шэкспіра. Даследаваў творчасць Шэкспіра, С. Эйзенштэйна, Ч. Чапліна, У. Меерхольда.

Літаратура