Вольга Станіславаўна Масілёнене, па нараджэнні Мурашкіна (нар. , Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі. Жонка літоўскага баскетбаліста Мантаса Масілёніса.

Біяграфія Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт»Учреждение «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва по баскетболу Единой профсоюзной организации холдинга «Горизонт» Белорусского профессионального союза работников промышленности». Першы трэнер — Сяргей Мікалаевіч Трыфанаў. Выступала за клубы Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Харватыі, Румыніі.

У кастрычніку 2007 года пакінула харвацкі «Госпіч» і падпісала кантракт з арэнбургскай «Надзеждай»У оренбургской «Надежды» появилась кукла-талисман.

Выступала за зборную U-16 (1995) і U-20 (1999). У 2001—2008 гадах выступала за нацыянальную зборную Беларусі, прыняла ўдзел у Алімпійских гульнях-2008 у Пекіне.

Кар’ера 1993—1994 — Гарызонт-2 (Мінск) 1994—1996 — РВАР (Мінск) 1995—1996 — Гарызонт (Мінск) (у Балтыйскай лізе) 1996—1998 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск) 1998—1999 — Алімпія (Познань, Польшча) 1999—2001 — Арві-Вернітас (Марыямпале, Літва) 2001—2002 — Одра (Бжэг, Польшча) 2002—2004 — Летувас Тэлекомас (Вільнюс, Літва) 2004 — Меблатап (Люблін, Польшча) 2004—2005 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак) 2005—2006 — Надзежда (Арэнбург, Расія) 2006—2007 — Госпіч Кроатыя (Госпіч, Харватыя) 2007—2008 — Надзежда (Арэнбург, Расія) 2008 — ССС Палькавіцы (Палькавіцы, Польшча)Выбор и альтернатива 2008—2010 — МСМ Тыргавіштэ (Тыргавіштэ, Румынія)

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (2): 1996/1997, 1997/1998. Чэмпіёнка Літвы (1): 2002/2003. Чэмпіёнка Румыніі (2): 2008/2009, 2009/2010. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1995/1996. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі (1): 2006/2007. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1998. Уладальнік Кубка Харватыі (1): 2007. Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2009, 2010. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2002/2003. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (2): 1997/1998, 1999/2000. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 1995/1996.

Спасылкі

Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце bbw-g2n.jimdofree.com Каким белорусский баскетбол был 20 лет назад: турниры будущих звезд ПОРТРЕТ. ОЛЬГА МУРАШКИНА: ВЫЙТИ ЗАМУЖ НЕ ХВАТАЕТ ВРЕМЕНИ ОЛЬГА МАСИЛЕНЕНЕ: НЕ УСИДЕЛА

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Госпіч»