Ксенія Аляксандраўна Вабішчэвіч, па нараджэнні Войшаль (нар. , Гродна, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступала за зборную Беларусі. Жонка беларускага баскетбаліста Сяргея ВабішчэвічаСЕРГЕЙ ВАБИЩЕВИЧ: «БАСКЕТБОЛ - ГОРАЗДО БОЛЬШЕ, ЧЕМ ПРОСТО РАБОТА»Сергей и Ксения Вабищевичи: 100% баскетбольная пара.
Біяграфія Выхаванка СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першыя трэнеры — Наталля Уладзіміраўна Сачук і Ірына Леанідаўна Аўрамчык. У 2009—2014 гадах навучалася ў Гродненскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву.
З 2010 года выступала за фарм-клуб «алімпіек» «Вікторыю». У студзені 2013 года пераведзена ў «Алімпію», у сезоне-2012/13 стала чэмпіёнкай Беларусі ў складзе «Алімпіі» і была запрошана ў нацыянальную каманду БеларусіБаскетбол. Ксения Войшель: хотелось бы, чтобы ледовыми сражениями спорт в Беларуси не ограничивался.
Выступала ў зборных U-16 (2010), U-18 (2011—2012) і U-20 (2011—2014). У 2014 годзе дэбютавала за зборную Беларусі.
Кар’ера 2010—2013 — Вікторыя (Гродна) 2013—2016 — Алімпія (Гродна) 2016—2017 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак) 2017—2022 — Цмокі-Мінск з 2022 — Мінск
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (5): 2012/2013, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2023/2024. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2020/2021, 2024/2025, 2025/2026. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2021/2022, 2022/2023. Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2014, 2017, 2018, 2019, 2025. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2012/2013. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2013/2014, 2014/2015. Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Спасылкі
Азбука Ксении Вабищевич
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе