Пі Жысю (, 834—883) — кітайскі дзяржаўны служачы і паэт часоў заняпаду дынастыі Тан, аўтар вядомых афарызмаў. Дзіцячыя імёны Ішаа () і Сімэй (). Пісаў пад псеўданімам Лу Мэньцзы ().
Біяграфія Нарадзіўся ў г. Сянян (сучасная правінцыя Хубэй). У 867 годзе паспяхова здаў імператарскі экзамен і атрымаў вышэйшую навуковую ступень. У 868 годзе быў накіраваны з інспекцыяй у г. Сучжоў, а ў наступным годзе атрымаў пасаду губернатара гэтага горада. У 878—880 гадах удзельнічае ў барацьбе супраць кіраўніка паўстанцаў , аднак пацярпеў няўдачу і вымушаны быў пакінуць Сучжоў. Пасля адышоў ад спраў, аднак падчас разгрому арміі Хуан Чаа ў 883 годзе Пі Жысю быў забіты.
Творчасць Быў адным з вядомых паэтаў часоў падзення дынастыі Тан. Самым вядомым з’яўляецца верш «Луншанскія папугаі». Па таленту параўноўваўся з Лу Гуйменам, таму час «заняпаду Тан», калі тварылі абодва гэтых паэты, сучаснікамі быў названы «часам Пі і Лу». З’яўляецца аўтарам сатырычных твораў, так званых «дробязяў» (сяа піньвэнь), афарызмаў: «у старажытнасці забівалі чалавека — гневаліся; цяпер чалавека забіваюць — і смяюцца», «у старажытнасці чыноўнікаў ставілі разганяць разбойнікаў, цяпер чыноўнікаў ставяць разбойнічаць»", «у старажытнасці той, хто кіраваў людзьмі, на сябе ўзвальваў усю Паднябесную, і людзі сумавалі пра яго; цяпер жа тыя, хто кіруе людзьмі, самі ўзгрувасціліся на Паднябесную, і людзі тужаць па ёй».
Літаратура
Qian, Zhonglian, «Pi Rixiu». Encyclopedia of China (Chinese Literature Edition), 1st ed. http://www.yasue.cc/pei_yat_yau.html
Катэгорыя:Паэты эпохі Тан Катэгорыя:Паэты IX стагоддзя