З 2018 года сярод наймітаў у Афрыцы нарасцілі сваю прысутнасць супрацоўнікі расійскай ПВК «Вагнер»Андрей Дихтяренко, Павел Холодов. Наемники «ЧВК Вагнера» ‒ в Африке. Что они там делают? // Радио Свобода, 3 мая 2018.. Першыя паведамленні аб іх дзейнасці датуюцца снежнем 2017 года, калі стала вядома, што вагнераўцы займаюцца падрыхтоўкай суданскіх вайскоўцаў. Фарміраванне ў самыя кароткія тэрміны зарэкамендавала сябе самым надзейным партнёрам у сферы бяспекі для ўрадаў на кантыненце, выцесніўшы ФранцыюJustin Ling. Why Africa welcomed the Wagner Group // UnHerd, 18 May 2023. ПВК таксама аказала істотную канкурэнцыю беларускім ваенным спецыялістамЕгор Лебедок. Белорусское военное присутствие в Африке // Thinktanks.by : сайт белорусских исследований. — 7 февраля 2021..

Станам на лета 2023 года, паводле палітолага і афрыканіста Энгіна Озера, ключавымі сферамі ўплыву вагнераўцаў з’яўляліся Лівія, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Судан і Малі (акрамя таго, іх прысутнасць зафіксавана ў Мазамбіку і Мадагаскары). Гадавы даход кампаніі на кантыненце ацэніваецца ў 2,5 млрд долараў. Расійскія найміты не толькі займаліся пытаннямі бяспекі і ваеннай сферы, але і кантралявалі здабычу каштоўных рэсурсаў. У інтарэсах іх кіраўніка, бізнесмена Яўгена Прыгожына, у Афрыцы дзейнічае цэлая група паліттэхнолагаў, сацыёлагаў, кансультантаў. Яго фінансавую і тэхнічную падтрымку атрымлівалі шэраг мясцовых радыёстанцый, газет і інтэрнэт-сайтаўЭнгин Озер. Где в Африке ждут бойцов «Вагнера» // Независимая газета, 26 июля 2023..

Найміты ПВК «Вагнер» былі прыцягнуты да барацьбы з ісламістамі (гл. Ісламісцкі мяцеж у Мазамбіку і Канфлікт у Магрыбе) і ўдзельнічалі ў грамадзянскіх войнах (Другая грамадзянская вайна ў Лівіі і Другая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы).

Вагнераўцы не толькі аказалі ўплыў на ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, але і самі апынуліся пад уплывам сваёй дзейнасці ў Афрыцы. Як лічыў расійскі палітолаг , мяцеж Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года падобны на афрыканскія мяцяжы, большасць якіх падпарадкавана выразнай логіцы і не накіравана на захоп улады. Як правіла, гаворка ідзе пра незадаволенасць салдат і малодшых афіцэраў сваім становішчам (зарплатай, умовамі службы, месцам у арміі або сістэме ўлады). Паўстанне вайскоўцаў у Афрыцы стала спосабам заявіць палітычнаму кіраўніцтву пра незадаволенасць, уступіць з ім у камунікацыю праз камандзіраў. Палітолаг Мэгі Дуаер адзначала прыроду такіх выступленняў — мяцежнікі імкнуцца пазбегнуць канфлікт і пазбягаюць у больш чым палове выпадкаў, хоць пагроза гвалту з’яўляецца неад’емнай часткай бунту. Такое параўнанне тлумачыць і раптоўнае заканчэнне паўстання вагнераўцаў у Расіі. Гісторыя ваенных бунтаў у Афрыцы магла аказаць уздзеянне на кіраўніка кампаніі Прыгожына, які пад іх уплывам арганізаваў уласны мяцеж.

Чэрвеньскі мяцеж Прыгожына згуляў на руку Беларусі, так як пасля вагнераўцы перабазаваліся на яе тэрыторыю. Як адзначыў ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, улады выкарыстоўвалі расійскіх наймітаў для правядзення экспансіі ў Афрыцы. Так, па словах эксперта, Мінску патрэбна было забяспечыць захаванасць сваёй эканамічнай дзейнасці ў рэгіёне сіламі ПВКНиколай Грутов. «Показали выход»: В Белоруссии заявили, что Пригожин отправится в Африку // Национальная служба новостей, 26 июня 2023 (гл. Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі).

Гл. таксама Адносіны Расіі з краінамі Афрыкі Бой за Тынзауатэн

Крыніцы

Катэгорыя:ПВК «Вагнер»