«Опенгеймер» () — біяграфічны фільм 2023 года сцэнарыста і рэжысёра Крыстафера Нолана.
Фільм распавядае пра кар’еру амерыканскага фізіка-тэарэтыка Дж. Роберта Опенгеймера, навуковага кіраўніка Манхэтэнскага праекта.
Галоўную ролю ў фільме выканаў Кіліян Мэрфі. Таксама ў стужцы з’яўляюцца Эмілі Блант, Мэт Дэйман, Роберт Даўні-малодшы.
Касавыя зборы Па дадзеных на 15 жніўня 2023, «Опенгеймер» зарабіў больш за 650 мільёнаў долараў у сусветным пракаце.
Ацэнкі Крытыкі высока ацанілі «Опенгеймера» перш за ўсё за сцэнарый, майстэрства актораў і візуальнае афармленне. Кансэнсус крытыкаў на Rotten Tomatoes: «„Опенгеймер“ адзначае яшчэ адно захапляльнае дасягненне Крыстафера Нолана, якое выйграе ад неймавернага выканання Мэрфі і ашаламляльных візуальных эфектаў»Oppenheimer. Rotten Tomatoes. Fandango Media. Retrieved August 7, 2023..
7 студзеня 2024 года «Опенгеймер» атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». А таксама Крыстафер Нолан атрымаў прэмію як найлепшы рэжысёр, Кіліян Мёрфі за найлепшую мужчынскую ролю, Роберт Даўні-малодшы за найлепшую мужчынскую ролю другога плана і Людвіг Ёрансан за найлепшы саўндтрэк2024 Nominations — Golden Globes.
15 студзеня «Опенгеймер» перамог у 8 намінацыях прэміі «Выбар крытыкаў»: найлепшы фільм, рэжысёр, аператар, саўндтрэк, акцёрскі ансамбль, мужчынская роля другога плана (Даўні-малодшы), мантаж, спецэфектыCritics Choice Awards 2024 winners list.
18 лютага 2024 года «Опенгеймер» атрымаў сем прэмій BAFTA, у тым ліку як найлепшы фільм.
На кінапрэміі «Оскар», цырымонія ўручэння якой адбылася 10 сакаваіка 2024 года, карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку як найлепшы фільм.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures Катэгорыя:Фільмы IMAX Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Каліфорніі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Людвіг Ёрансан Катэгорыя:Фільмы Крыстафера Нолана Катэгорыя:Фільмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма