Петыцыя за палітычныя правы карэнных алжырцаў 1920 года, таксама вядомая як петыцыя № 30 — першая петыцыя, у якой патрабаваліся палітычныя правы для карэнных алжырцаў у Французскім Алжыры пасля муніцыпальных выбараў 1919 года.

Гісторыя Удзел дзясяткаў тысяч алжырскіх салдат у баях Першай сусветнай вайны ў Францыі і іх значная роля ў перамозе над Германскай імперскай арміяй прынеслі ім узнагароды па вяртанні ў Алжыр.

Закон Жанара дазваляў ветэранам і тубыльцам-інвалідам служыць у каланіяльнай адміністрацыі і набываць нерухомасць у гарадах і сельскай мясцовасці ў знак асіміляцыі ў межах Кодэксу карэннага насельніцтва (індыгенату).

Палажэнні, прынятыя законам 4 лютага 1919 года, вызначылі прафесіі, дазволеныя карэнным алжырцам, і абмежаванні для іх у адміністрацыйнай прафесійнай іерархіі.

Муніцыпальныя выбары ў 1919 годзе пашырылі палітычнае прадстаўніцтва карэнных жыхароў у муніцыпалітэтах, што спарадзіла большую патрэбу палітычных і іншых свабод.

Генеральны саветнік Халід ібн Хашым у Алжыры, а таксама муніцыпальны саветнік Махамед Сегір Бушакі, як прадстаўнікі карэннага насельніцтва, пачалі арганізоўваць акцыі ў абарону яго правоў праз французскія інстытуцыі, пачынаючы ад камун да французскага Сената, і нават праз ліст прэзідэнту ЗША Вудра Вільсану (1856—1924).

Петыцыя Патрабаванне палітычных правоў для карэнных алжырцаў пасля Першай сусветнай вайны было канкрэтызавана афіцыйнай петыцыяй ад 18 ліпеня 1920 года ў Сенат Францыі.

Дакумент натхнёны эмірам Халедам і канкрэтызаваны муніцыпальнымі саветнікамі на чале з Махамедам Сегірам Бушакі, абраным у муніцыпалітэт Тэніі (раней Менервіль).

Сакратарыят Сената зарэгістраваў дакумент як петыцыю № 30, разумеючы важнасць пратэсту муніцыпальных саветнікаў ад алжырскага карэннага насельніцтва перад Сенатам супраць праекту новых палажэнняў Кодэкса карэннага насельніцтва (індыгенату).

У верхнюю палату парламента службамі французскага ўрада быў унесены законапраект пра змены правіл Кодэксу карэннага насельніцтва (індыгенату) у Алжыры і наданне ўраджэнцам Алжыра палітычных правоў.

Дэбаты ў сенаце Сенатар ад Ландаў Шарль Кадыльён (1876—1940) быў упаўнаважаны і прызначаны французскім Сенатам дакладваць пра дыскусіі і дэбаты іншых сенатараў па змесце законапраекту падчас сесіі 19 мая 1921 года.

Кадыльён адзначыў у дакладзе, што законапраект змянення Кодэксу (індыгенату), якога тычылася петыцыя, прыняты і ўхвалены дзвюма французскімі парламенцкімі асамблеямі. Праект стаў законам 4 жніўня 1920 года, пасля прыняцця большасцю дэпутатаў і сенатараў, і апублікаваны ў Journal officiel de la République française ад 6 жніўня 1920 года, пачынаючы са старонкі 11287.

Па заканчэнні сенатарскіх дэбатаў па петыцыі № 30, камітэт пад старшынствам дакладчыка Шарля Кадыльёна канчаткова выступіў з адмовай адносна пашырэння палітычных правоў карэнных жыхароў, адмова была занесена ў рэестры Сената.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Акцыі пратэсту Катэгорыя:Палітыка Алжыра Катэгорыя:Творы 1920 года Катэгорыя:1920 год у праве Катэгорыя:Падзеі 18 ліпеня Катэгорыя:Палітычная гісторыя Катэгорыя:Гісторыя права Катэгорыя:Дакументы