— касмадром ў японскім горадзе Кімацукі прэфектуры Кагасіма. Да заснавання касмічнага агенцтва JAXA ў 2003 годзе ён называўся проста (KSC). Усе навуковыя спадарожнікі Японіі запускаліся з Уцінаура пакуль лёталі ракеты-носьбіты Мю, якія былі выведзеныя з эксплуатацыі ў 2006 годзе. Касмадром працягвае выкарыстоўвацца для субарбітальных запускаў, а таксама для арбітальнай ракеты-носьбіта Эпсілон. Акрамя таго, у цэнтры ёсць цэнтр кіравання і антэны для сувязі з міжпланетнымі касмічнымі апаратамі.

Гісторыя Касмічны цэнтр Кагасіма (KSC), заснаваны ў лютым 1962 года内之浦宇宙空間観測所の50年 1962~2012 19ページ目. JAXA. (2013年2月22日). 2018年9月29日閲覧, быў пабудаваны на ціхаакіянскім узбярэжжы прэфектуры Кагасіма ў Учыноура (цяпер частка Кімоцукі) з мэтай запуску вялікіх ракет з карыснай нагрузкай. Да заснавання KSC выпрабавальныя запускі праводзіліся на наватарскай ракетнай установе Акіта (прэфектура Мічыкава) з сярэдзіны 1950-х да 1960-х гадоў. Аднак прагрэс у распрацоўцы ракет і патрэба ў больш буйных ракетах-носьбітах патрабаваў больш шырокай акваторыі для падзення адпрацаваных ступеняў, чым вузкае Японскае мора. Пасля разгляду розных месцаў-кандыдатаў быў абраны Уцінаура ў прэфектуры Кагасіма, мяжуючы з Ціхім акіянам.

Першым пускам ракеты з новай пляцоўкі ў жніўні 1962 года стаў запуск ракеты К150, якая з’яўлялася паменшанай копіяй ракеты Каппа. Выпрабаванні ракет Каппа, Ламбда і Ламбда-4 у KSC былі карысным досведам для падрыхтоўкі да арбітальных запускаў малых спадарожнікаў. Пасля чатырох няўдалых запускаў, на борце ракеты Ламбда-4S-5 быў паспяхова выведзены на арбіту спадарожнік для інжынерных выпрабаванняў. Спадарожнік быў названы Асумі (ў гонар паўвострава ў прэфектуры Кагасіма) і стаў першым паспяховым запускам спадарожніка ў Японіі. У той жа час працягвалася праграма распрацоўкі большых ракет сямейства Мю, прагрэс у стварэнні якіх дазволіў запускаць навуковыя спадарожнікі з хуткасцю адзін раз на год.

14 верасня 2013 года ў 14:00 па JST з касмадрома адбыўся першы запуск ракеты-носьбіта Эпсілон з малым навуковым спадарожнікам SPRINT-A.

3 лютага 2018 ў 14:03 па JST з касмадрома адбыўся паспяховы запуск самай маленькай арбітальнай ракеты-носьбіта, SS-520, масай 2,6 тон і з карыснай нагрузкай каля 4 кг.

За час існавання касмічнага цэнтру, у ім было праведзена каля 400 запускаў.

Глядзіце таксама Касмічны цэнтр Танегасіма

Зноскі

Катэгорыя:Касмадромы Катэгорыя:Касманаўтыка Японіі