Таццяна Мельнікава, па нараджэнні Жураўлёва (нар. , Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.

Біяграфія У жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе выступала за клубы РВАР / РДВАР (2002—2005), БК «Віцебск» (2005/06), РЦАР-Гарызонт / «Гарызонт» (2006, 2012, 2015), «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» (2006/07, 2013)История Минск-2006, «Бярэзіна-РЦАР» (2007/08). Таксама выступала за клубы Польшчы, Украіны, Літвы, Балгарыі, Турцыі.

Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2003), U-18 (2004—2005) і U-20 (2006—2007).

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (1): 2007/2008. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2006/2007. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2005/2006. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) (1): 2003.

Спасылкі Татьяна Журавлева (Мельникова) Tatsiana Melnikova Tatsiana Melnikova

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Тэхнолаг» Віцебск