Дзмітрый Валер’евіч Уткін (11 чэрвеня 1970 — 23 жніўня 2023) — адстаўны расійскі вайсковец, адзін з кіраўнікоў ПВК «Вагнер».

Біяграфія Да 2013 года служыў ва Узброеных сілах Расіі. Узначальваў 700-ы асобны атрад спецназа 2-й асобнай брыгады СпП Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Мінабароны. Змагаўся ў Першай і Другой Чачэнскіх войнах.

Пасля звальнення ў запас працаваў у Moran Security Group, прыватнай кампаніі, якая спецыялізуецца на ахове марскіх судоў ад піратаў. Калі менеджэры MSG у 2013 годзе арганізавалі «Славянскі корпус» і адправілі яго ў Сірыю дапамагаць урадавай арміі, то далучыўся да гэтай экспедыцыі. З 2014 года быў камандзірам уласнага падраздзялення, якое па пазыўным Уткіна «Вагнер» атрымала сваё ўмоўнае найменне. З цягам часу фарміраванне вырасла ў паўнавартасную ваенную кампанію расійскага бізнесмена Яўгена Прыгожына. У ёй Уткін стаў правай рукой кіраўнікаКто такой Дмитрий Вагнер Уткин, который тоже мог быть в разбившемся самолете Евгения Пригожина.

Загінуў 23 жніўня 2023 года разам з Прыгожыным у авіякатастрофе ў Цвярской вобласці Расіі. 31 жніўня 2023 года пахаваны на ваенных мемарыяльных могілках у Мыцішчах.

Узнагароды Герой Расійскай Федэрацыі, Герой Луганскай Народнай Рэспублікі.

Заўвагі

Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Першай чачэнскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі Катэгорыя:ПВК «Вагнер» Катэгорыя:Найміты