31 жніўня 2023 года ў Цэнтральным дзелавым раёне ў паўднёваафрыканскім горадзе Яганэсбург у пяціпавярховым закінутым будынку на скрыжаванні вуліц Дэлверс і Альберт, які выкарыстоўваўся ў якасці неафіцыйнага жылля бяздомнымі, адбыўся пажар. Інцыдэнт стаў адным з самых страшных пажараў у ПАР.
Будынак Будынак, дзе адбыўся пажар, знаходзіўся па адрасе Альберт-стрыт 80. Пабудаваны ў 1954 годзе. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся як офіс Дэпартамента па нееўрапейскіх справах Яганэсбурга і служыў прапускным пунктам для забеспячэння выканання законаў аб прапусках, якія кантралявалі перамяшчэнне чарнаскурых людзей у горадзе ў рамках сістэмы апартэіду. З 1994 года ў будынку размяшчаўся жаночы прытулак. Пазней тут была клініка. У 2019 годзе пабудову занялі сквотэры.
Здарэнне Пажар пачаўся каля 1:30 ночы. У будынку знаходзілася прыкладна 400 чалавек. Многія жыхары, ратуючыся, выскачылі з вокнаў будынка, некаторыя з іх не выжылі. У выніку здарэння загінулі па меншай меры 73 чалавекі і яшчэ 52 пацярпелі. Як заявіла член савета Мгчыні Тсваку, высокая колькасць ахвяр была абумоўлена тым, што перагародкі і вароты ўнутры будынка не дазволілі людзям выратавацца. Акрамя таго, каля 300 чалавек (141 хатніх гаспадарак) апынуліся без даху над галавой.
Заўвагі
Катэгорыя:Яганэсбург Катэгорыя:Жнівень 2023 года Катэгорыя:Пажары 2023 года Катэгорыя:Падзеі 31 жніўня