Сумяшчальна́сць — здольнасць апаратных або праграмных сродкаў розных тыпаў працаваць з камп’ютарнай сістэмай.
Адрозніваюць апаратную, праграмную і інфармацыйную сумяшчальнасць. Поўная сумяшчальнасць бывае пры адначасовым існаванні ўсіх трох відаў.
Апаратная (тэхнічная) сумяшчальнасць () — здольнасць апаратуры дадзенага тыпу працаваць з апаратурай, прыладамі ці вузламі іншага тыпу. Складовай часткай апаратнай сумяшчальнасці з’яўляецца электрамагнітная сумяшчальнасць (ЭМС), калі апаратныя сродкі не ствараюць узаемных электрамагнітных перашкод, або іх уласнае электрамагнітнае выпраменьванне істотна не ўплывае на іншыя тэхнічныя сродкі.
Праграмная сумяшчальнасць () — магчымасць выканання адных і тых жа праграм на розных тыпах апаратнага забеспячэння, іх здольнасць да аб’яднання ў складаныя праграмныя комплексы для вырашэння больш складаных задач.
Інфармацыйная сумяшчальнасць () — здольнасць апаратнага забеспячэння розных тыпаў аднолькава ўспрымаць пэўны набор даных. Часткай інфармацыйнай сумяшчальнасці, а таксама сродкам яе забеспячэння з’яўляецца сумяшчальнасць фарматаў прадстаўлення даных.
Таксама існуе паняцце сумяшчальнасць праграм () — прыдатнасць розных праграм да ўзаемадзеяння і, у прыватнасці, да аб’яднання ў праграмныя комплексы для вырашэння больш складаных задач, напрыклад, у аўтаматызаваных сістэмах.
Зноскі
Літаратура
Compatibility // Валединский В. Д. Информатика. Словарь компьютерных терминов. — М.: Аквариум, 1997. С. 24. — 128 с. 30 000 экз. — ISBN 5-85684-119-0. Воройский Ф. С. Информатика. Новый систематизированный толковый словарь-справочник. — 3-е изд.. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2003. — С. 179—180. — 760 с. — (Введение в современные информационные и телекоммуникационные технологии в терминах и фактах). — ISBN 5-9221-0426-8. Совместимость (Compatibility) // Толковый словарь по информатике / Пивняк Г. Г., Бусыгин Б. С., Дивизюк М. М. и др.; Под редакцией академика НАН Украины Г. Г. Пивняка — Днепропетровск: Национальный горный институт, 2008. — С. 515. — 599 с. — 300 экз. — ISBN 978-966-350-087-4.
Спасылкі Совместимость // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Інфарматыка Катэгорыя:Вылічальная тэхніка