Арканзаскі тэхналагічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Расэлвіл у штаце Арканзас.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1909 годзе як Другая акруговая сельскагаспадарчая школа і перайменаваны ў Арканзаскі політэхнічны каледж у 1925 годзе. Сваю цяперашнюю назву ён атрымаў у 1976 годзе. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Расэлвіле на поўначы штата. Вучэльня таксама мае дадатковы кампус ў Озарку: у 2004 годзе Тэхнічны інстытут Арканзаскай даліны ў Озарку быў пераўтвораны ў філіял Арканзаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Структура Каледж прыкладных навук Каледж прыродазнаўства і навук пра здароўе Каледж мастацтваў і гуманітарных навук Каледж адукацыі Каледж бізнесу Каледж прафесійных студый і інфармацыйнай дзейнасці Акадэмічныя цэнтры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арканзас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Арканзаса Катэгорыя:Расэлвіл