Мікалай Іванавіч Лобач (, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі гаспадарчы дзеяч і палітык.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1945 годзе ў Барысаве.
Працаваў слесарам-выпрабавальнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля службы ў арміі — начальнік аддзела тэхнічнага кантролю на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання.
У 1985 годзе скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытутаВыпускники кафедры.
З 1985 года працаваў галоўны інжынерам, у 1989—1999 гадах — дырэктарам Барысаўскага завода агрэгатаў.
У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па Барысаўскай-Паўночнай выбарчай акрузе № 50. Член КПСС да жніўня 1991 года. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3.
З 1999 года да 2014 года працаваў генеральным дырэктарам Мінскага маторнага завода.
Абіраўся дэпутатам Барысаўскага гарадскога савета 21-га, 22-га і 23-га скліканняў.
Узнагароды Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (1994), ордэн Пашаны (2004) — за шматгадовую плённую працу ў галіне машынабудавання, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці рэспублікіУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2004 года № 34 «Аб узнагароджанні М. І. Лобача ордэнам Пашаны», ордэн Дружбы (2005, Расія)Указ Президента Российской Федерации от 23 февраля 2005 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 21-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 22-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў