Ігар Вячаслававіч Любавіцкі (нар. , Віцебск) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч.

Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2020).

Біяграфія Нарадзіўся 21 ліпеня 1983 года ў Віцебску. Бацька, Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі, працаваў пракурорам; маці працавала поварам у сталовайГенерал правосудия.

У 2005 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Да 26 чэрвеня 2014 годаУказ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2014 года № 297 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь и вопросах деятельности судебной системы» працаваў суддзёй Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З 26 чэрвеня 2014 года да 15 кастрычніка 2020 годаУказ Президента Республики Беларусь от 15 октября 2020 года № 364 «О назначении и освобождении судей» працаваў суддзёй Мінскага гарадскога суда. 27 лютага 2018 года ўключаны ў склад прэзідыума Мінскага гарадскога судаУказ Президента Республики Беларусь от 27 февраля 2018 года № 88 «О назначении и освобождении судей». Падчас працы ў гэтым судзе адзначыўся прысудамі Эдуарду Пальчысу і тром журналістам сайта Regnum.

15 кастрычніка 2020 года прызначаны бестэрмінова суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад судовай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па крымінальных справах.

6 ліпеня 2021 года суддзя Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь І. В. Любавіцкі прыгаварыў Віктара Бабарыку, палітычнага канкурэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, да «14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў» без магчымасці абскардзіць прысуд. За гэты прысуд Любавіцкі трапіў пад санкцыі ЕС, ШвейцарыіSearching for subjects of sanctions, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Чарнагорыі. У снежні 2023 года Вялікабрытанія далучылася да санкцый супраць Любавіцкага.

Узнагароды Ордэн Пашаны (2022)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2022 года № 214 «Аб узнагароджанні».

Крыніцы

Катэгорыя:Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Суддзі Мінскага гарадскога суда Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС