5 кастрычніка 2023 года Ваенная акадэмія Хомса трапіла пад удар беспілотнікаў, у выніку чаго па меншай меры 125 чалавек загінулі і больш за 277 атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся падчас урачыстай цырымоніі выпуску кадэтаў.

Інцыдэнт Напад беспілотнікаў адбыўся пасля ўзмацнення сутыкненняў у «зоне дээскалацыі», размешчанай на паўночным захадзе Сірыі.

Удар па акадэміі нанесены адразу пасля заканчэння цырымоніі ўручэння дыпломаў. Сярод забітых апынуліся 89 выпускнікоў і 36 мірных жыхароў, у тым ліку 31 жанчына і пяцёра дзяцей. Мяркуецца, што беспілотнікі прыляцелі з падкантрольных паўстанцам тэрыторыях на паўночны захад ад Хомса.

Міністр абароны Сірыі Алі Махмуд Абас прысутнічаў на цырымоніі ўручэння дыпломаў, але сышоў перад нападам. Пазней ён наведаў ваенны шпіталь Абдул-Кадэр Шакфа, куды былі дастаўлены некалькі параненых.

Наступствы Міністэрства абароны Сірыі паабяцала адказаць на атакі «поўнай сілай».

Неўзабаве сірыйскія вайскоўцы нанеслі ракетныя і артылерыйскія ўдары па кантраляванай апазіцыяй зоне правінцыі Ідліб, забіўшы прынамсі 24 чалавек і параніўшы яшчэ 37. Улады таксама абстралялі кантраляваныя паўстанцамі раёны правінцый Ідліб і Алепа. Па рэгіёнах на паўночным захадзе правінцыі Хама ўдары нанесла расійская авіяцыя.

Рэакцыя Урад Сірыі, пачынаючы з 6 кастрычніка, абвясціў трохдзённую жалобу. У МЗС краіны асудзілі напад на акадэмію як «баязлівы тэрарыстычны акт», здзейснены падтрымоўванымі ЗША «тэрарыстычнымі групоўкамі» з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі.

Іран і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты апублікавалі заяву з асуджэннем нападу. Алжыр, Арменія, Беларусь, Бразілія, Егіпет, Індыя, Ірак, Аман, Расія і Венесуэла выказалі свае спачуванні ўраду Сірыі. Спецыяльны пасланнік ААН у Сірыі Гейр Педэрсен назваў атаку «жахлівай» і заклікаў усе бакі канфлікту «праяўляць максімальную стрыманасць». Спікер ліванскага парламента Абіх Беры таксама выказаў спачуванні прэзідэнту Башару Асаду.

Заўвагі

Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Сірыі Катэгорыя:Кастрычнік 2023 года Катэгорыя:Падзеі 5 кастрычніка Катэгорыя:2023 год у Сірыі