Мі́нскае тавары́ства ама́тараў прыго́жых маста́цтваў — грамадская культурна-асветная і літаратурна-мастацкая арганізацыя. Існавала ў 1898—1906 у Мінску.

Створана ў 1888—1898 гадах на аснове музычна-драматычнае таварыства па ініцыятыве Я. Чырыкава, А. Аляксандрава, В. Чавусава і інш. Таварыствам кіраваў савет старэйшын з 10 чал. У розны час у яго ўваходзілі Д. Мейчык, С. Мядзведзеў, А. Холмскі, К. Какоўцаў, К. Фальковіч, М. Мысаўской, С. Нейфах, С. Камінскі, В. Сушчынскі і інш. Паводле статута, зацверджанага года, мела на мэце развіццё і папулярызацыю прафесійнага і аматарскага мастацтва, мастацкай адукацыі. Мела літаратурную, тэатральна-драматычную, музычную і мастацкую секцыі, бібліятэку, тэатральную залу.

Літаратурная секцыя наладжвала лекцыі, дыспуты, чытанне рэфератаў пра творчасць Э. По, М. Метэрлінка, В. Бялінскага, А. Чэхава, Л. Андрэева, М. Горкага, абмеркаванне новых літаратурных плыней.

У рэпертуары аматарскага тэатра былі п’есы «Багна», «», «Не ў свае сані не садзіся» А. Астроўскага, «Рэвізор» М. Гогаля, «» Л. Талстога, «» і «Фама Гардзееў» М. Горкага, «У двары, у флігелі» Я. Чырыкава, «Дзядзька Ваня» А. Чэхава, «» М. Лермантава, «Нора» Г. Ібсена, «Злачынства і кара», «Ідыёт» паводле Ф. Дастаеўскага, «Патанулы звон» Г. Гаўптмана і інш.

Мастацкая секцыя арганізавала выстаўкі жывапісу, графікі, фатаграфіі (1901, 1902, 1904). Музычная секцыя мела аркестр, клас па тэорыі харавых спеваў.

Дзейнасць таварыства развівалася ў кантэксце рускай літаратурнай і культурнай традыцыі.

Пад уплывам рэвалюцыйнага руху 1905—1906 гадоў масавыя мерапрыемствы таварыства перараслі ў антыўрадавыя дэманстрацыі пад лозунгамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве Рэспубліка!». Паводле данясення мінскага паліцмайстра і губернатара П. Курлова, члены таварыства падазраваліся ў нядобранадзейнасці.

года дзейнасць таварыства была прыпынена. Па просьбе савета старэйшын таварыству было дазволена самаліквідавацца рашэннем агульнага сходу года, маёмасць і даўгі перададзены новаўтворанаму Мінскаму літаратурна-артыстычнаму таварыству.

Літаратура

Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972.

Катэгорыя:Культура Мінска Катэгорыя:1898 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1898 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1906 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Мінска