«Минский курьер» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета ліберальна-асветнага кірунку. Выдавалася з да года ў Мінску на рускай мове, з да года не выходзіла. Выйшла 148 нумароў.
Працягвала дэмакратычныя традыцыі газета «Минский листок» і «Северо-Западный край», арыентавалася на мясцовую прагрэсіўную інтэлігенцыю. Крытыкавала грамадска-палітычны лад Расійскай імперыі, выкрывала рэакцыйную палітыку правых партый і груповак, выступала ў падтрымку студэнцкага і рабочага руху, у абарону палітычных вязняў. Асвятляла літаратурнае, тэатральнае і музычнае жыццё Расіі і Мінскай губерні, прапагандавала рэалістычныя і дэмакратычныя традыцыі рускай літаратуры. У шэрагу артыкулаў У. Самойлы, М. Караліцкага, Н. Чарноцкага аб’ектыўна ацаніла сімвалізм, рэалізм, авангардысцкія плыні ў літаратуры (Л. Андрэеў, З. Гіпіус, М. Арцыбашаў), драматургіі і тэатры (У. Меерхольд, М. Метэрлінк, Г. Ібсен, М. Горкі).
Апублікавала артыкулы супрацоўнікаў рэдакцыі У. Самойлы «Нататкі» і Н. Чарноцкага «Да пытання пра беларускую народную школу» ў абарону беларускай мовы ў школе. Упершыню надрукавала ў рускім перакладзе Самойлы верш Я. Купалы «Беларусу» і артыкул Самойлы «Вялікае свята», у якім аўтар вітаў выхад зборнік паэзіі Я. Купалы «Жалейка» і апублікаваў яго верш «Да мужыка».
Выданне спынена ў выніку судовых праследаванняў і адміністрацыйных спагнанняў.
Крыніцы
Літаратура
Конон В. М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн., 1985.
Катэгорыя:1908 год у Мінску Катэгорыя:Газеты Мінска на рускай мове Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі Катэгорыя:Літаратурныя газеты